Белорусский портал в Казахстане

У "Белавія" перайшлі на летні расклад



З 25 сакавіка нацыянальная авіякампанія ўвяла змены ў праграме палётаў. Яны датычацца ўвядзення сезонных рэйсаў і новых напрамкаў, а некаторыя рэйсы будуць выконвацца больш часта, чым звычайна.

Па інфармацыі авіякампаніі, з 3 чэрвеня пасажыры змогуць карыстацца новым рэйсам "Мінск — Новасібірск — Мінск", а палёты ў існуючых напрамках, такіх як Парыж, Тэль-Авіў, Екацярынбург, Тэгеран, Ларнака, Ашхабад і інш., пачнуць ажыццяўляцца часцей.

Адновіцца выкананне сезонных рэйсаў у Караганду, Кустанай, Паўладар, Манчэстар, Сочы і Сімферопаль. А ў сувязі з правядзеннем Алімпійскіх гульняў "Белавія" збіраецца павялічыць колькасць рэйсаў у Лондан.

Звязда, 27 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/704/12989
Текущая дата: 16.11.2024