Новы пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал адзначыў, што Ізраіль стрымана ставіцца да санкцый Еўрасаюза і ЗША адносна Беларусі. Пра гэта ён заявіў 15 лютага на сваёй першай прэс-канферэнцыі ў Мінску.
"Мы галасуем у рамках партнёрскіх адносінаў, але самі мы падобнага не ініцыіруем. Як і Беларусь не ініцыіруе антыізраільскія пытанні, але галасуе па іх", — зазначыў Шагал.
Іосіф Шагал падкрэсліў, што на міжнароднай арэне Ізраіль стараецца быць "максімальна стрыманым" пры абмеркаванні сітуацыі ў Беларусі. "У рамках гэтай самай стрыманасці Ізраіль ніколі не прад`яўляў ніякіх сур`ёзных прэтэнзій Беларусі. Калі і галасаваў па дакументах, то на аснове парытэта, калі Беларусь галасавала супраць Ізраіля ў пытаннях палесціна-ізраільскіх адносінаў", — сказаў дыпламат.
Як паведамлялася, новы пасол Ізраіля ў Беларусі быў прызначаны ў кастрычніку мінулага года і ў канцы студзеня гэтага пачаў выконваць свае абавязкі ў Мінску.
БелаПАН, 15 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/714/12301
Текущая дата: 15.11.2024