Спецыялісты прагназуюць, што са стварэннем Мытнага саюза сітуацыя з нарказлачынствамі будзе ўскладняцца.
Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Аляксандр Гаўрылаў у інтэрв`ю, апублікаваным на сайце міністэрства.
"Мы аналізавалі праблему вытворчасці і распаўсюджвання наркотыкаў у найбліжэйшых дзяржавах, у тым ліку ў ЕС. Прыйшлі да высновы, што трэба чакаць павелічэння колькасці наркатрафіку цераз Беларусь і Расію. Сціранне межаў у рамках Мытнага саюза, канешне, спрашчае схему руху наркотыкаў. Таму мы прагназуем, што, па-першае, павялічыцца транзіт так званым Паўночным шляхам: з паўночнай часткі Афганістана, Казахстана, цераз РФ, Беларусь і ў Еўрасаюз. Па-другое, павысіцца рух "сінтэтыкі" ў зваротным напрамку", — сказаў Аляксандр Гаўрылаў.
Паводле яго слоў, цяпер прапрацоўваюцца ўсе мерапрыемствы, накіраваныя на процідзеянне наркатрафіку. Гэта адбываецца і ў рамках пастаянна дзейнай міжрэгіянальнай аперацыі "Канал". Так, летась, дзякуючы сумесным дзеянням з незаконнага абароту канфіскавана амаль 58,6 кг наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, у тым ліку 33,6 кг гашышу, больш за 15 кг марыхуаны, 9,83 кг псіхатропных рэчываў. Выяўлена 97 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 93 грамадзяніны. З незаконнага абароту канфіскавана 61 адзінка агнястрэльнай зброі, 1.160 адзінак боепрыпасаў, матэрыяльных каштоўнасцей і іншых прадметаў, забароненых да перавозкі, больш чым на 333 тысячы долараў.
У маі 2011 года была праведзена рэгіянальная спецаперацыя "Канал-Захад", у ходзе якой прапрацоўваліся нюансы папераджальных мер і аператыўнага рэагавання з улікам дапамогі ўсіх найбліжэйшых дзяржаў. "Мы стараемся ісці ў нагу з часам і прадухіляць магчымыя пагрозы", — падкрэсліў Аляксандр Гаўрылаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 7 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/718/12103
Текущая дата: 15.11.2024