Беларуская мытня ў поўным аб`ёме выканала ў 2011 годзе абавязацельствы па збіранні мытных плацяжоў для Расіі і Казахстана.
Аб гэтым заявіў 26 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Сяргей Барысюк.
У нацыянальны бюджэт ад плацяжоў, сабраных мытнымі органамі Беларусі, у 2011 годзе пералічана больш за 27,5 трлн. рублёў, што па сярэднім курсе мінулага года складае звыш 5,5 млрд. долараў ЗША. У разліку на аднаго мытніка паступленні ў дзяржаўную казну склалі больш чым 5,5 млрд. рублёў.
Як адзначыў Барысюк, узрасла нагрузка на мытную службу, прычым не толькі ў сувязі з узятымі абавязацельствамі ў рамках Мытнага саюза. Павялічыўся паток тавараў і транспартных сродкаў. Перамяшчэнне грузавых аўтамабіляў цераз беларускі ўчастак мяжы Мытнага саюза ўзрасло на 13%, танаж грузаў — на 14% у параўнанні з 2010 годам, беларускі экспарт — на 62%.
У сувязі са змяненнем ставак пошлін у першай палове 2011 года ў Беларусь фізічныя асобы ўвезлі 254,5 тыс. легкавых транспартных сродкаў (за ўвесь 2010 год іх было ўвезена 192 тысячы). "Мытная служба забяспечыла афармленне ўсяго легкавога аўтатранспарту", — падкрэсліў Барысюк.
Паводле яго слоў, знешнегандлёвыя патокі апрацоўваюцца без змянення колькасці работнікаў мытных службаў. Час, неабходны для выпуску тавараў па мытных працэдурах, да канца 2011 года скараціўся з 55 хвілін да 15. Гэта дасягнута за кошт прымянення інфармацыйных тэхналогій. Вырасла доля выкарыстання электронных мытных дакументаў: у экспарце яна дасягае 82%, у імпарце — каля 50%. Да канца 2012 года плануецца забяспечыць ажыццяўленне ўсіх мытных аперацый з выкарыстаннем электронных мытных дакументаў, падкрэсліў намеснік старшыні ДМК.
З 17 чэрвеня 2012 года Мытны саюз уводзіць абавязковае папярэдняе электроннае інфармаванне аб увозе тавараў аўтатранспартам. Гэтай тэмай, паводле слоў Барысюка, мытнікі займаліся больш чым два гады. "На сёння каля 35% грузаў увозяцца па названай электроннай тэхналогіі на добраахвотнай аснове. У астатнія некалькі месяцаў сумесна з суб`ектамі гаспадарання мы выканаем усе неабходныя падрыхтоўчыя работы, з тым каб гэтая прагрэсіўная тэхналогія ўкаранілася ў Беларусі без збояў", — сказаў намеснік старшыні ДМК.
БелаПАН
26 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/720/11902
Текущая дата: 15.11.2024