Пра гэта заявіў прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, выступаючы 15 снежня ў Мінску на пастаянна дзейным семінары кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў на тэму "Імпартазамяшчэнне як найважнейшы фактар дасягнення збалансаванага развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь".
"Заставацца па-за рамкамі СГА, калі нашы партнёры па "тройцы" Адзінай эканамічнай прасторы будуць яе паўнапраўнымі членамі, значыць, па сутнасці, жыць па законах СГА без абароны ад дыскрымінацыі з боку трэціх краін, права апеляцыі да абарончых і судовых інстытутаў арганізацыі", — цытуе кіраўніка ўрада дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Паводле яго слоў, уваходжанне Расіі ў СГА прывядзе ў сярэднетэрміновай перспектыве да зніжэння ўзроўню тарыфнай абароны агульнага рынку па шэрагу таварных груп. "Таму, камандзіруючы ў ЕЭК моцныя нацыянальныя кадры, урад разлічвае на іх напорыстую, а не пагаджальную высокааплатную працу", — падкрэсліў прэм`ер.
Ён таксама паведаміў, што ўрад дэталёва разгледзеў стратэгію развіцця галінаў прамысловасці і сельскай гаспадаркі Расіі.
"Слова "імпартазамяшчэнне" ў іх, хоць нідзе яўна і не абазначана, але прасочваецца як відавочны прыярытэт, — сказаў Мясніковіч. — Расія ставіць задачу выйсці на самазабеспячэнне па харчаванні. Канешне, па малацэ і ялавічыне гэта ім будзе зрабіць няпроста, але па мясе птушкі і свініне пытанні яны вырашаць у найбліжэйшыя гады".
Акрамя таго, паводле слоў прэм`ера, у Расіі плануецца радыкальна знізіць імпарт у машына- і станкабудаванні, рэзка прыбавіць у лёгкай прамысловасці, фармацэўтыцы і мікраэлектроніцы.
"Трэба прызнаць, што гэта рэальная пагроза інтарэсам нашых прадпрыемстваў, і адказваць на яе трэба практычнымі дзеяннямі неадкладна, а не спадзявацца на аб`ектыўныя цяжкасці. Галоўная задача сёння — умацавацца і падрыхтавацца да жорсткай канкурэнцыі ўжо ў самай найбліжэйшай будучыні, нават на рынках Расіі і Казахстана", — заявіў Мясніковіч.
Пры гэтым, дадаў ён, стратэгія заключаецца ў кааперацыі не толькі з партнёрамі з АЭП, але і з трэціх краін, шляхам стварэння моцных транснацыянальных карпарацый (ТНК).
"Больш спрыяльнага часу для інтэграцыі з ТНК, сістэмнага адкрыцця на выгадных умовах нашай эканомікі, чым 2012 год, можа і не быць. Глабальная эканоміка паступова спаўзае ў рэцэсію, што зніжае перспектывы карпаратыўнага зліцця і прамых замежных інвестыцый", — лічыць Мясніковіч.
У гэтым працэсе важна адстойваць нацыянальныя інтарэсы, захаваць нацыянальныя брэнды, падкрэсліў кіраўнік урада.
"Даводзіцца сутыкацца з памылковым меркаваннем, што ўдзел расіян або іншага бізнесу ў прыватызацыі — гэта рэйдарства і іншыя непрыемнасці, якія вядуць ледзь не да закрыцця беларускіх прадпрыемстваў. Трэба разумець, што выкінуць з агульнага еўразійскага рынку некаторыя нашы прадпрыемствы калегі па АЭП могуць і без набыцця нашых актываў, развіваючы аналагі ў сябе і забіраючы рынкі", — сказаў Мясніковіч.
"Інтэграцыйныя працэсы не азначаюць, што нашы прадпрыемствы растварацца або стануць прыдаткамі нейкіх вытворчасцей. Размова ідзе аб партнёрстве і аптымізацыі рыначных рашэнняў і праектаў", — падсумаваў прэм`ер-міністр.
БелаПАН
Мінск, 15 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/729/11216
Текущая дата: 15.11.2024