Белорусский портал в Казахстане

У студзені—верасні 2011 года аб`ём інвестыцый у асноўны капітал павялічыўся амаль на 15% пры гадавым прагнозе росту 16—17%



У студзені—верасні 2011 года аб`ём інвестыцый у асноўны капітал павялічыўся на 14,9% у адносінах да аналагічнага леташняга паказчыка і склаў у супастаўных цэнах 54,6 трлн. рублёў. Гадавы прагноз прадугледжвае рост гэтага паказчыка на 16—17%.

Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, за ўказаны перыяд будаўніча-мантажных работ выканана на 27 трлн. рублёў, што ў супастаўных цэнах на 15,2% больш, чым у студзені—верасні 2010 года.

Затраты на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў у студзені—верасні 2011 года склалі 21,9 трлн. рублёў (на 16,7% больш). Гэта 40,1% ад агульнага аб`ёму інвестыцый.

За дзевяць месяцаў гэтага года арганізацыямі дзяржаўнай формы ўласнасці выкарыстана 27,7 трлн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал (+16,3%), у тым ліку арганізацыямі рэспубліканскай уласнасці — 13,6 трлн. (+45,8%), камунальнай — 14,1 трлн. (-2,6%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/732/9894
Текущая дата: 17.06.2024