Белорусский портал в Казахстане

На біржавой дадатковай сесіі прапанова долараў на 4,4 млн. перавысіла попыт



Курс долара ЗША на дадатковай гандлёвай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 5 кастрычніка знізіўся на 40 рублёў і склаў 7.610 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, у таргах доларам бралі ўдзел 28 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 38 млн. 72 тыс. долараў (попыт — 35 млн. 826 тыс., прапанова — 40 млн. 232 тыс.).

Курс расійскага рубля знізіўся на 2 рублі і склаў 239 рублёў. У таргах бралі ўдзел 29 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 468 млн. 667 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 370 млн. 275 тыс., прапанова — 521 млн. 782 тыс.).

Курс еўра застаўся на адзнацы 10.420 рублёў. У таргах бралі ўдзел 29 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 10 млн. 50 тыс. еўра (попыт — 10 млн. 50 тыс., прапанова — 10 млн. 52 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/755/9608
Текущая дата: 19.11.2024