Мытны саюз як прыступка да Эўразійскага саюзу.
Рэдактар інтэрнэт-газэты «Мы» Кірыла Пазьняк у размове са «Свабодай» выказаў думку, што праграмны артыкул расейскага прэм’ера Ўладзімера Пуціна, які 4 кастрычніка надрукавала газэта «Известия», можна разглядаць як выступ будучага прэзыдэнта Расеі:
«Гэта, дарэчы, ужо ня першая заява, калі Пуцін кажа, што Мытны саюз — толькі першая прыступка да Эўразійскага саюзу. І калі раней ён казаў больш адкрыта, што Эўразійскі саюз будзе супрацьпастаўляцца Эўразьвязу, то сёньняшнія выказваньні гучаць больш асьцярожна і акуратна. Мне здаецца, што гэта збольшага таму, што Расея спрабуе наладзіць дачыненьні з Эўразьвязам. Плюс гэтая асьцярожнасьць, відаць, прадыктаваная тым, што „Известия“ — вядомае рэспэктабэльнае выданьне.
Небясьпека для Беларусі заключаецца, па-першае, у саміх фармулёўках гэтага артыкулу. А па-другое, у тым, што Пуцін ідзе на трэці прэзыдэнцкі тэрмін. У расейскім грамадзтве па-ранейшаму існуе імпэрскае стаўленьне да суседзяў, і Пуцін на ім гуляе перад выбарамі. І ведаючы сутнасьць яго асобы, можна не сумнявацца, што ён будзе падаграваць гэтыя настроі і цягам трэцяга тэрміну.
Таму для Беларусі ўзьнікае наступная праблема — ці знойдуцца тут сілы ва ўладзе і апазыцыі, які змогуць супрацьстаяць гэтай зьнешняй расейскай палітыцы?»
У сваім артыкуле Ўладзімер Пуцін піша пра жаданьне стварыць «мадэль магутнага наднацыянальнага аб’яднаньня, здольнага стаць адным з полюсаў сучаснага сьвету і пры гэтым гуляць ролю эфэктыўнай „зьвязкі“ паміж Эўропай і дынамічным Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёнам. У тым ліку гэта азначае, што на базе Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы неабходна перайсьці да больш цеснай каардынацыі эканамічнай і валютнай палітыкі, стварыць паўнавартасны эканамічны саюз».
Уладзімер Глод, Радыё Свабода
4 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/756/9629
Текущая дата: 19.11.2024