Урад Беларусі пастановай ад 20 верасня 2011 года № 1262 зацвердзіў пералік арганізацый, якія вызваляюцца па выніках 2011—2013 гадоў ад выплаты ў бюджэт сумы перавышэння падатку на прыбытак.
Як паведаміла прэс-служба ўрада, у пералік увайшло 26 арганізацый, у тым ліку Беларускі аўтамабільны завод, Мінскі трактарны завод, Мінскі маторны завод, Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў, Аршанскі льнокамбінат, Навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "НВА "Цэнтр", ААТ "Амкадор", "Бабруйсксельмаш", "Лідсельмаш" і іншыя.
Дакументам таксама зацверджаны пералік юрыдычных асоб, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты і якім у адпаведнасці з рашэннямі ўрада з 1 студзеня 2011 года кампенсуюцца працэнты за карыстанне банкаўскімі крэдытамі.
У спіс юрасоб, якія рэалізуюць інвестпраекты і якім з 1 студзеня 2011 года кампенсуюцца працэнты за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, уключана 15 прадпрыемстваў. Сярод іх — Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, Магілёўскі металургічны завод, Асіповіцкі малочны камбінат, Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў, вытворча-гандлёвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Мінск Крышталь", ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" і іншыя.
Рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму даручана забяспечыць кантроль за выкананнем арганізацыямі і юрыдычнымі асобамі, уключанымі ў пералікі, бізнес-планаў развіцця і бізнес-планаў інвестыцыйных праектаў, а таксама штогадовае прадстаўленне да 25 лютага ў Мінэканомікі справаздач аб іх выкананні.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 23 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/760/9376
Текущая дата: 18.11.2024