Белорусский портал в Казахстане

Сорас лічыць, што ў ЗША ўжо пачалася рэцэсія ў эканоміцы



Вядомы амерыканскі мільярдэр і фундатар Джордж Сорас лічыць, што эканоміка ЗША ўжо зараз перажывае другую хвалю рэцэсіі і вінаватыя ў гэтым рэспубліканцы, якія выступілі супраць плана Барака Абамы адносна падаткова-бюджэтнага стымулявання.

Адказваючы на пытанне вядучага амерыканскага тэлеканала СNBС пра магчымую пагрозу новай рэцэсіі ў эканоміцы ЗША, 81-гадовы фінансіст адказаў: "Я думаю, што яна ўжо наступіла".

Адзначым, што афіцыйнага пацвярджэння заявы Сораса пакуль яшчэ няма, бо рэцэсія характарызуецца спадам у эканоміцы па выніках двух кварталаў запар.

Амерыканскі фінансіст, багацце якога часопіс Fоrbеs ацэньвае ў 22 млрд долараў, таксама параўнаў цяперашні пазыковы крызіс у Еўропе з крахам банка Lеhmаn Brоthеrs у 2008 годзе. "Гэта нават больш небяспечная сітуацыя, чым з Lеhmаn Brоthеrs, і я думаю, што ўлады для ўрэгулявання крызісу будуць рабіць усё магчымае, каб захаваць фінансавую сістэму. Альтэрнатыву гэтаму цяжка нават уявіць", — адзначыў Сорас. Ён мяркуе, што невялікія краіны еўразоны, хутчэй за ўсё, абвесцяць дэфолт і пакінуць зону адзінай еўрапейскай валюты. Але калі гэта адбудзецца, сусветную эканоміку чакаюць узрушэнні.

Звязда, 24 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/760/9396
Текущая дата: 18.11.2024