Белорусский портал в Казахстане

У Гродзенскай вобласці ўзрастае ўдзельная вага плацяжоў ад недзяржаўнага сектара ў даходах бюджэту



У Гродзенскай вобалсці за студзень—жнівень гэтага года плацельшчыкамі недзяржаўнага сектара эканомікі ўнесена ў бюджэт 548,4 млрд. рублёў.

З іх арганізацыямі пералічана 413,4 млрд. руб., або 75,4%, індывідуальнымі прадпрымальнікамі — 78,4 млрд. руб., або 14,3%, фізічнымі асобамі — 56,6 млрд. руб., або 10,3%, паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства па падатках і зборах.

За студзень—жнівень 2011 года ўзрасла роля недзяржаўнага сектара эканомікі ў фарміраванні бюджэту Гродзенскай вобласці ў параўнанні з адпаведным перыядам 2010 года. Удзельная вага плацяжоў ад недзяржаўнага сектара ў даходах кансалідаванага бюджэту павялічылася з 27,2% летась да 30,2% сёлета.

Доля плацяжоў арганізацый недзяржаўнага сектара ў агульных падатковых пастуленнях вобласці склала каля 23%. У агульнай суме паступленняў найбольшую ўдзельную вагу займаюць: падаходны падатак з фізічных асоб — 25,6%, падатак на дададзены кошт — 20,1%, падатак на прыбытак — 15,5%, падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання — 11,3%, падатак на нерухомасць — 3,0%.

У разрэзе відаў плацельшчыкаў 297,2 млрд. рублёў, або 71,9%, усіх плацяжоў арганізацый недзяржаўнага сектара склалі паступленні ад іншых камерцыйных і некамерцыйных арганізацый (гэта акцыянерныя таварыствы без долі дзяржаўнай уласнасці, прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы і іншыя), 78 млрд. рублёў, або 18,9%, ад камерцыйных арганізацый з замежнымі інвестыцыямі (рэзідэнтаў), 29,2 млрд. рублёў, або 7,1%, — плацяжы банкаў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/760/9468
Текущая дата: 18.11.2024