Белорусский портал в Казахстане

У Ельскім раёне ў грамадзяніна Балгарыі канфіскавалі больш за 800 літраў дызпаліва



Работнікамі падатковай інспекцыі сумесна з супрацоўнікамі Ельскага РАУС і Мазырскай мытні 9 верасня ўстаноўлены факт незаконнай перавозкі нафтавага вадкага паліва.

Як паведамляе прэс-цэнтр Інспекцыі МПЗ па Гомельскай вобласці, на аўтадарозе ў раёне пункта пропуску "Новая Рудня" (Ельскі раён) быў затрыманы аўтамабіль, якім кіраваў грамадзянін Балгарыі. Ён незаконна перавозіў у спецыяльна абсталяваным тайніку дызельнае паліва ў пластыкавых каністрах у колькасці 815 літраў на суму 3,8 млн. рублёў.

Нафтапрадукты арыштаваныя і канфіскаваныя. Матэрыялы праверкі накіраваныя ў суд для разгляду. Парушальніку пагражае штраф у памеры да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй дызельнага паліва.

Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 10 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/766/9130
Текущая дата: 18.11.2024