Беларусь заняла першае месца сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты за студзень—жнівень 2011 года — амаль на 70%.
Аб гэтым сведчыць праведзены БелаПАН аналіз курсаў на 31 снежня 2010 года і 31 жніўня 2011 года.
У пяцёрку краін, дзе долар падаражэў, увайшлі Беларусь з ростам курсу на 69,87% (з 3.000 да 5.096 рублёў), Таджыкістан — на 7,93% (з 4,4031 да 4,7524 самоні), Узбекістан — на 5,90% (з 1.640 да 1.736,77 сума), Арменія — на 1,13% (з 363,44 да 367,55 драма) і Украіна — на 0,11% (з 7,9617 да 7,9707 грыўны).
У Туркменістане курс долара не змяніўся (2,85 маната).
Амерыканская валюта патаннела ў Казахстане — на 0,74% (са 147,50 да 146,41 тэнге), Азербайджане — на 1,43% (з 0,7979 да 0,7865 маната), Кыргызстане — на 4,68% (з 47,0992 да 44,897 сома), Расіі — на 5,32% (з 30,4769 да 28,8569 рубля), Малдове — на 6,73% (з 12,1539 да 11,3359 лея), Грузіі — на 7,17% (з 1,7728 да 1,6457 лары), Эстоніі — на 7,54% (з 0,7484 да 0,692 еўра), Літве — на 8,74% (з 2,6099 да 2,3819 літа) і Латвіі — на 9,53% (з 0,535 да 0,484 лата).
У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, дзе ёсць свая валюта, курс долара павялічыўся з пачатку года на 1,96% (з 10,2 да 10,4 рубля).
У жніўні афіцыйны курс долара ў Беларусі павялічыўся на 2,78% (неафіцыйныя каціроўкі — у сярэднім на 40% і цяпер вышэйшыя ў 1,6—1,8 разу). Гэта другі паказчык пасля Расіі (4,25%). Далей ідуць Арменія (1,12%), Таджыкістан (0,86%), Узбекістан (0,69%), Кыргызстан (0,68%) і Казахстан (0,18%).
Курс не змяніўся ў Туркменістане, знізіўся ў Азербайджане, Украіне (на 0,01%), Грузіі (0,56%), Малдове (0,60%), Літве (0,97%), Латвіі (1,22%) і Эстоніі (1,33%).
У 2010 годзе Беларусь заняла сёмае месца сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты (на 4,79%), у 2009 годзе — першае (на 30,14%), у 2008 годзе — дзявятае (на 2,33%).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 1 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/769/8939
Текущая дата: 18.11.2024