Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі будзе ўведзена электронная сістэма ўліку куплі валюты



У Беларусі не пазней за кастрычнік будзе ўведзена электронная сістэма ўліку куплі валюты, заявіў Аляксандр Лукашэнка 30 жніўня на нарадзе па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Кіраўнік дзяржавы даручыў Нацыянальнаму банку не пазней за кастрычнік увесці электронную сістэму ўліку куплі валюты па пашпарце, па кожным пакупніку персанальна, як гэта дзейнічае ў многіх краінах, у тым ліку ў Расіі.

"Пасля таго як гэтай валюты нахапаюцца, вобразна кажучы, усе, каму яна патрэбна, курс умацуецца да раўнаважнага. Так было ва ўсіх дзяржавах. І мы гэта забяспечым", — заявіў Лукашэнка. "Рэсурсы для гэтага ёсць", — дадаў ён.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, што ўвесь працэс выхаду на раўнаважны курс не зойме шмат часу.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 30 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/770/8891
Текущая дата: 18.11.2024