Упраўленнем дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і Мінску распачата справа на падставе ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў) у дачыненні да 66-гадовага кіраўніка сталічнай камерцыйнай структуры, якая займаецца імпартам і перапрацоўкай прадукцыі з рыбы і морапрадуктаў.
Як паведаміла прэс-служба КДК, следствам устаноўлена, што прадукцыя часткова ўвозілася ў Мінск без дакументаў, як правіла тры разы на тыдзень, і рэалізоўвалася на адным з найбуйнейшых гандлёвых рынкаў сталіцы. Там у камерцыйнай структуры была арганізавана гандлёвая сетка з васьмі месцаў.
Інфармацыя аб ухіленні ад выплаты падаткаў шляхам утойвання гандлёвай выручкі пацвердзілася падчас праведзенай аперацыі. Пры разгрузцы чарговай партыі дастаўленага ў Мінск тавару толькі прыкладна 40 кг рыбы і морапрадуктаў лічыліся па дакументах. Астатнія 220 кг у дакументах не значыліся. Гэта дазваляла не адлюстроўваць у бухгалтарскім уліку атрыманы ад рэалізацыі няўлічанай рыбы даход.
Устаноўлена, што такім чынам кіраўнік камерцыйнай структуры пры дапамаганні неўстаноўленых асоб з чэрвеня 2010 года па май 2011 года ўхіліўся ад выплаты падаткаў больш як на 377 млн. рублёў, а сума нявыплачаных падаткаў і збораў склала 124,4 млн. рублёў.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 8 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/778/8460
Текущая дата: 18.11.2024