Надзея Ермакова прызначана старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, указ аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 ліпеня. Як адзначаецца ў дакуменце, гэта прызначэнне будзе ўзгоднена з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Нагадаем, Пётр Пракаповіч быў вызвалены ад пасады старшыні праўлення Нацбанка ў сувязі з выхадам у адстаўку 18 ліпеня. У красавіку 2011 года ён перанёс сур`ёзную аперацыю на сэрцы. Пракаповіч адсутнічаў на працоўным месцы каля паўтара месяца і афіцыйна распачаў выкананне сваіх службовых абавязкаў 18 мая.
20 чэрвеня Лукашэнка прызначыў Юрыя Алымава выканаўцам абавязкаў старшыні праўлення Нацбанка. З 2001 года Алымаў працаваў першым намеснікам старшыні праўлення гэтага ведамства.
23 чэрвеня падчас паездкі ў Брэсцкую вобласць Лукашэнка паведаміў журналістам, што Пракаповіч у Нацыянальны банк больш не вернецца. "Пётр Пракаповіч у Нацыянальны банк больш не вернецца, я хачу, каб ён жыў", — заявіў Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў. "Гэта адданы нашай Айчыне чалавек, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Але цяжка нават было б уявіць, што пасля аперацыі на адкрытым сэрцы ён літаральна на наступны дзень выйшаў бы на працу". "І ён памыляўся, і ўрад, і я павінен гэта бачыць", — пракаментаваў Лукашэнка працу былога кіраўніка Нацбанка.
Надзея Ермакова нарадзілася ў 1953 годзе ў вёсцы Разальмаў Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці.
Пасля заканчэння Пінскага ўлікова-крэдытнага тэхнікума працавала ў Хоцімскім аддзяленні Дзяржбанка СССР: спачатку інспектарам, пасля — намеснікам кіраўніка.
У 1978 годзе завочна скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Была намеснікам кіраўніка Кіраўскага аддзялення, а ў 1983 годзе ўзначаліла Шклоўскае аддзяленне Дзяржбанка.
З 1984 па 1994 год — намеснік старшыні, загадчыца фінансавага аддзела Шклоўскага райвыканкама. Затым зноў вярнулася ў банкаўскую сістэму.
Са студзеня 1996 года была намеснікам старшыні праўлення ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк". У гэтым жа годзе прызначана старшынёй праўлення банка.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага і другога скліканняў. Намеснік старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.
Старшыня Беларускага саюза жанчын (з 1999 года).
Мінск, 27 ліпеня 2011
Андрэй Серада, БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/783/8194
Текущая дата: 18.11.2024