"Газпром" не лічыць неабходным увязваць падпісанне новага кантракта на пастаўку газу ў Беларусь з перамовамі аб набыцці 50% акцый ААТ "Белтрансгаз", заявіў журналістам 6 чэрвеня ў Сочы кіраўнік расійскага газавага холдынгу Аляксей Мілер.
Паводле яго слоў, здзелка па павелічэнні "Газпромам" долі ў "Белтрансгазе" да 100% знаходзіцца "ў вельмі-вельмі высокай ступені гатоўнасці".
"На сёння пытанне, якое застаецца ў межах гэтай здзелкі, увязваецца беларускім бокам з падпісаннем новага кантракта на пастаўку газу ў Беларусь", — цытуе Мілера РІА Новости. Кіраўнік "Газпрома" нагадаў, што дзейны кантракт заканчваецца ў канцы 2011 года.
Пазіцыя расійскага боку, сказаў Мілер, зводзіцца да наступнага: "Пытанне куплі акцый "Белтрансгазу" і новы кантракт на пастаўку газу ў Беларусь — гэта два розныя дакументы, і не трэба ў адзін дакумент спрабаваць упісаць абсалютна розныя па сутнасці дамоўленасці".
Гэтыя пазіцыі раней абнародавалі і прадстаўнікі кіраўніцтва Расіі і Беларусі.
У прыватнасці, летась Аляксандр Лукашэнка заяўляў аб магчымасці продажу 50% акцый "Белтрансгазу", але ў абмен на пастаўку ў Беларусь газу па ўнутрырасійскіх цэнах.
У сакавіку гэтага года на пасяджэнні саюзнага Саўміна прэм`ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін заявіў: расійскі бок зацікаўлены ў набыцці 50% акцый "Белтрансгазу" за 2,5 млрд. долараў. Пры гэтым ён папрасіў беларускіх партнёраў не навязваць Расіі якіх-небудзь дадатковых умоў.
Аднак 23 мая беларускі прэм`ер Міхаіл Мясніковіч, каментуючы ход перамоў аб продажы "Белтрансгазу", пацвердзіў: падчас гэтай здзелкі сапраўды абмяркоўваецца пытанне цаны на газ. "Размова ідзе не проста аб продажы — прадалі і забылі. Трэба, каб прадпрыемства працавала, каб трубы былі звязаны, пэўныя сродкі паступалі ў бюджэт. Адначасова вядзецца праца і па прагнозе цэн", — сказаў кіраўнік урада.
Старшы аналітык расійскага Інстытута энергетыкі і фінансаў Сяргей Агібалаў у інтэрв`ю БелаПАН выказаў думку, што Беларусь зараз не ў тым становішчы, каб агаворваць умовы па цане на газ. "Калі "Белтрансгаз" будзе прададзены за 2,5 млрд. долараў, то, на мой погляд, гэта даволі высокая цана ўжо ў сабе ўтрымлівае падтрымку, субсідыю для беларускага боку. Іншыя бонусы беларускі бок наўрад ці атрымае", — выказаў меркаванне палітык.
Зараз 50% акцый ААТ "Белтрансгаз" належаць расійскай кампаніі "Газпром", астатнія 50% — беларускай дзяржаве.
Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 6 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/806/6955
Текущая дата: 17.11.2024