Кіраўнік Магілёўскай вобласці расказаў на сваёй прэс-канферэнцыі, якія захады робяць улады для стрымання цэн і выхаду з цяжкай сітуацыі.
Спакойна, без панікі
Пётр Руднік пачаў гутарку з журналістамі з леташніх здабыткаў, якія дазволілі Магілёўшчыне заняць, паводле вынікаў пяцігодкі, першае месца ў краіне і быць адзначанай на Рэспубліканскай Дошцы пашаны. Аднак найбольш прадстаўнікоў СМІ, як і ўсіх людзей, цікавіць сітуацыя сённяшняга дня, вырашэнне надзённых праблем на спажывецкім і валютным рынках.
— Ніякай трагедыі ў гэтым няма! — адразу вызначыў сваё стаўленне Пётр Руднік.
Улады вобласці актыўныя захады робяць у сферы гандлю. Увесь апошні тыдзень быў прысвечаны таму, каб знізіць кошты, перапісаць цэннікі і забяспечыць больш таннымі таварамі сацыяльна неабароненыя слаі насельніцтва. Падстаў для панікі няма, трэба спакойна працаваць — так лічыць кіраўніцтва.
Кожнаму па кішэні
Цяпер на спажывецкі рынак прыйшла раўнавага. Ажыятажны попыт знік, у крамах дастаткова тавараў па розных цэнах — ад больш нізкіх на айчынную прадукцыю да высокіх на імпартную, кожны пакупнік выбірае тое, што па кішэні. Спецыялісты ў сферы гандлю гавораць, што апошнім часам рэзка павялічыўся попыт на тавары менавіта беларускай вытворчасці. Яны больш танныя.
Абяцаюць, што на паліцах крам у Магілёўскай вобласці з`явяцца па больш лаяльных цэнах і тавары так званага "крытычнага імпарту". Упраўленне гандлю Магілёўскага аблвыканкама цяпер арганізоўвае продаж за мяжу тавараў, якія карыстаюцца там попытам, каб за выручаную валюту набыць імпартныя тавары — у першую чаргу гэта марская рыба, грэчка, чай. Цэны на такія тавары, рэалізаваныя па гэтай схеме, будуць кантралявацца.
Маяк — на лаяльнасць
У крамах зніжаюць гандлёвыя надбаўкі. Там з`явіліся так званыя "маяковыя цэннікі" жоўтых і чырвоных колераў: пачатковы кошт перакрэслены і паменшаны прыкладна на 10%. У адной з вялікіх крам акцыя: некаторыя тавары (у прыватнасці, сметанковае масла, сасіскі і малако) прадаюцца з мінімальнай гандлёвай надбаўкай.
У Магілёўскай вобласці цяпер ствараюць сістэму лаяльнасці. Гэта значыць, што ў пэўныя гадзіны ў краме можна набыць тавары з меншай гандлёвай надбаўкай, а калі прад`явіць пасведчанне пенсіянера, то і з больш значнай скідкай.
Найбольш актыўна ідуць на супрацоўніцтва, паводле Пятра Рудніка, кіраўнікі сеткавых крам. Напрыклад, у адной сетцы мяркуюць увесці дысконтныя карты для пенсіянераў. Пакуль не вельмі хочуць зніжаць цэны, лічаць улады, прыватныя прадпрымальнікі.
Танны рацыён
Упраўленне гандлю дамагаецца таго, каб такія харчовыя тавары, як малако з нізкай тлустасцю, народны хлеб-"цаглінка", некаторыя каўбасныя вырабы, прадаваліся ўвогуле без надбавак. Танныя харчы (напрыклад, ліверная каўбаса і субпрадукты) павінны быць у асартыменце крам.
У Магілёве 4 чэрвеня адкрываецца ветэранская крама, дзе людзям сталага ўзросту будуць прапанаваны тавары са зніжанымі гандлёвымі надбаўкамі. Шматдзетным сем`ям мяркуецца даць дысконтныя карты, з якімі можна танней набыць дзіцячыя адзенне і абутак.
Карацей, зазначыў Пётр Руднік, гандаль Магілёўскай вобласці гатовы не нажывацца на цяжкасцях, а браць на сябе дадатковую абарону насельніцтва. Таму рэнтабельнасць працы сферы гандлю ў Магілёўскай вобласці скала толькі 1% у красавіку, а далей можа быць і яшчэ меншая.
— Тавары ў сетцы павінны быць усе, і цэны на іх — даступныя для розных слаёў насельніцтва, — так акрэсліў задачу спажывецкаму рынку Пётр Руднік.
Дапамажыце матэрыяльна
Кіраўніцтва вобласці заклікае кіраўнікоў прадпрыемстваў паклапаціцца пра матэрыяльнае становішча сваіх работнікаў. Пётр Руднік вядзе перамовы з дырэктарскім корпусам па падняцці ўжо майскіх заробкаў на 10-15%. Напрыклад, на заводзе "Магілёўліфтмаш" вырашылі ўсім работнікам звыш заробкаў заплаціць 400 тысяч рублёў.
Улада таксама мяркуе сёлета надаваць шмат увагі стварэнню новых вытворчасцяў і новых працоўных месцаў, што будзе спрыяць выпраўленню сітуацыі.
— У кожным сельскім раёне павінны з`явіцца дзве, а лепш тры, новыя вытворчасці, — настойвае старшыня аблвыканкама. — Мяркуем развіваць швейныя вытворчасці "Магатэкс", у Асіповічах 1 чэрвеня прадпрыемства "Сонца" пачало выраб першай прадукцыі — тавараў бытавой хіміі, будуюцца новыя чэргі цэментных заводаў. Нам трэба больш экспартаваць прадукцыі, чым набываць па імпарце. Набыў на 1 долар — калі ласка, прадай на 1,2-1,5 долара. Тады і плён будзе, і валюта ў краіне.
Да светлай паласы
Пётр Руднік запэўніў, што ўлада ведае, куды рухацца, і скрупулёзна працуе над гэтым.
— Я заклікаю грамадства да кансалідацыі, гэта неабходна для пераадолення!
Пётр Руднік па-жыцейску нагадаў гісторыю: бадай, кожнаму пакаленню выпадае час выпрабаванняў. А за цяжкімі часінамі абавязкова будуць добрыя: як за чорнай паласой у жыцці прыходзіць светлая. І шклянка ўсё ж такі павінна быць напалову поўнай, а не напалову пустой.
— Мне падаецца, што ўсё гэта міне даволі хутка, і мы выйдзем з гэтага цяжкаватага становішча, — зрабіў аптымістычны вывад кіраўнік Магілёўскай вобласці.
Ілона Іванова
Звязда, 4 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/807/6931
Текущая дата: 17.11.2024