Міністры фінансаў краінаў ЭўрАзЭС ухвалілі ўдзяленьне Беларусі крэдыту памерам 3 мільярды даляраў з рэзэрвовага фонду арганізацыі, паведаміў прэсавы сакратар кіраўніка расейскага ўраду Дзьмітры Пяскоў.
Ён патлумачыў, што цягам першага году фонд выдаткуе Менску 1,2 мільярда даляраў, цягам другога году – 800 мільёнаў і яшчэ адзін мільярд – на трэці год.
Паводле міністра фінансаў Расеі Аляксея Кудрына, адна з умоваў удзяленьня крэдыту – гэта прыватызацыя беларускіх актываў на суму 7,5 мільярдаў даляраў на працягу трох гадоў.
4 чэрвеня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/807/6950
Текущая дата: 17.11.2024