Белорусский портал в Казахстане

Казахстанскія кампаніі возьмуць удзел у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў



Казахстанскія кампаніі возьмуць удзел у прыватызацыі беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў 24 мая ў Астане на брыфінгу па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе агенцтва Kazinform.

Назарбаеў падзякаваў Лукашэнку за яго візіт і адзначыў, што рэгулярныя сустрэчы на вышэйшым узроўні сталі добрай традыцыяй, і гэта сведчыць пра тое, што абедзве краіны надаюць вялікае значэнне далейшаму ўмацаванню адносінаў супрацоўніцтва.

"Казахстан уваходзіць у тройку найбуйнейшых гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі, і наш тавараабарот расце. Па выніках мінулага года ён вырас на 56% і склаў больш за 700 мільёнаў амерыканскіх долараў. Узровень прамых беларускіх інвестыцый у Казахстан вырас на 55%", — адзначыў Назарбаеў.

Паводле слоў прэзідэнта Казахстана, па выніках першага квартала гэтага года тавараабарот з Беларуссю склаў 150 млн. долараў, што ў паўтара разу больш, чым было ў першым квартале 2010 года.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 мая 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/811/6687
Текущая дата: 17.11.2024