Санкцыі ЗША ў дачыненні да ВА "Беларуснафта" з-за кантракта з іранскай кампаніяй NaftIran Intertrade уведзены на аснове неразумнага і несправядлівага закона, заявіў у інтэрв`ю пасол Ірана ў Беларусі Сеед Абдала Хасейні.
Нагадаем, 29 сакавіка Дзярдждэпартамент ЗША заявіў аб увядзенні санкцый у дачыненні да ВА "Беларуснафта" з-за кантракта беларускага прадпрыемства з іранскай кампаніяй NaftIran Intertrade. Дзярждэпартамент устанавіў, што ў 2007 годзе ВА "Беларуснафта" заключыла кантракт на 500 млн. долараў ЗША з іранскай NaftIran Intertrade Company для распрацоўкі нафтавага радовішча Джафейр. Разам з тым закон 1996 года прадугледжвае накладанне санкцый на кампаніі, якія інвестуюць больш як 20 млн. долараў.
Як зазначыў іранскі пасол, ЗША ўвялі санкцыі на аснове свайго закона, які прадугледжвае накладанне санкцый на кампаніі, што інвестуюць у Іран больш як 20 млн. долараў. Разам з тым, падкрэсліў Сеед Абдала Хасейні, Беларусь і Іран стварылі сумеснае прадпрыемства, якое працуе на нафтараджэнні Джафейр. "100% фінансавання забяспечвала іранская кампанія. Увесь аб`ём інвестыцый праекта роўны 500 млн. долараў. К гэтаму моманту аб`ём інвестыцый на першую фазу праекта склаў 200 млн. долараў. Астатняя частка фінансавання — 300 млн. долараў — будзе ажыццяўляцца ўжо за кошт продажу нафты, якая здабываецца там ", — сказаў ён.
Іранскі дыпламат падкрэсліў, што ЗША ўвялі санкцыі "на аснове непраўдзівай і няправільнай інфармацыі". "Выклікае шкадаванне, што краіна, якая лічыць сябе адным з сусветных лідараў, дзейнічае такім чынам. Упэўнены, што ЗША ў корані не маюць рацыі. Ім варта папрасіць прабачэння ў Беларусі, але наўрад ці яны гэта зробяць", — зазначыў Хасейні.
Кажучы аб сумесным беларуска-іранскім праекце па здабычы нафты на радовішчы Джафейр, пасол паведаміў, што папярэдняя фаза праекта ўжо завершана і там пачата здабыча нафты. "Пачыналася ўсё з трох тысяч барэляў у суткі, але паступова аб`ём павялічваецца і павінен дасягнуць 30 тысяч барэляў у суткі", — сказаў Хасейні.
Адказваючы на пытанне аб магчымым абмене візітамі на вышэйшым узроўні паміж Беларуссю і Іранам, Хасейні зазначыў: "Такія рашэнні, як правіла, прымае Адміністрацыя прэзідэнта. Як толькі беларускі бок вызначыць тэрміны, мы гатовы падрыхтаваць такі візіт у любы час".
Хасейні таксама падкрэсліў, што Іран "з найвышэйшай павагай глядзіць на свае адносіны з Беларуссю і даражыць імі".
Як раней паведамляў БелаПАН, Дзярждэпартамент у сувязі з увядзеннем санкцый у дачыненні да ВА "Беларуснафта" адзначаў у сваёй заяве, што "Злучаныя Штаты прымаюць дадатковыя меры для ўзмацнення націску на Іран за яго адмову выканаць свае міжнародныя абавязацельствы ў сувязі з ядзернай праграмай".
"Адзін з ключавых элементаў нашай стратэгіі факусіруецца на іранскіх магутнасцях па здабычы нафты і газу, якія, як прызнаецца ў рэзалюцыі Савета бяспекі ААН № 1929, Іран выкарыстоўвае для фінансавання сваёй дзейнасці па распаўсюджванні [ядзернай зброі], а таксама для маскіроўкі імпарту тавараў двайнога прызначэння", — гаварылася ў заяве Дзярждэпа. Падкрэслена, што менавіта ў межах гэтай стратэгіі і ўведзены санкцыі ў дачыненні да "Беларуснафты". Такое рашэнне прынята ў адпаведнасці з законам аб санкцыях у дачыненні да Ірана 1996 года, дапоўненым законам аб усёабдымных санкцыях у дачыненні да Ірана, прыцягненні да адказнасці і дывеставанні (канфіскацыі інвестыцый. — БелаПАН.) 2010 года, — за яе ўдзел у іранскім нафтавым сектары, зазначалася ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства ЗША.
Дзярждэпартамент таксама нагадаў у гэтай сувязі, што ў верасні 2010 года ў адпаведнасці з законам аб усёабдымных санкцыях супраць Ірана Злучаныя Штаты прымусілі спыніць інвестыцыі ў іранскі энергетычны сектар пяць кампаній: Total (Францыя), Statoil (Нарвегія), ENI (Італія), Royal Dutch Shell (Нідэрланды) і INPEX (Японія).
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 2 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/826/5624
Текущая дата: 17.11.2024