У вёсцы Вусце Чавускага раёна людзі аб`ядналіся, каб арганізаваць аграсядзібу. Яна размесціцца ў дзвюх хатах на беразе штучнай сажалкі.
Ініцыятыўная група складаецца з Ігара Кускова і цэлай кампаніі жанчын.
— Мы паспрабуем навучыцца зарабляць грошы, — гаворыць лідар.
Адну хату Ігар Фёдаравіч атрымаў у спадчыну.
— Можа, было б лепш прадаць хату? Не, грошай хопіць з заробку, ды ад падсобнай гаспадаркі. Хочацца паспрабаваць, — а ці атрымаецца ў нас.
Іншую хату каля сажалкі кампанія плануе ўзяць у арэнду, бо бабулю, якая там жыла, сваякі забралі ў горад. Наступныя месяцы трэба будзе прысвяціць рамонту жылля. З забаў турыстам прапануюць рыбалку, экспазіцыю этнаграфічнага музея ў мясцовым доме культуры і традыцыйную сялянскую ежу. Святлана Анікеева бярэцца забяспечваць людзей смачнымі харчамі, а бабуля Наста гатовая расказваць пра старадаўнія традыцыі вёскі. Будучыя гаспадары аграсядзібы настроеныя аптымістычна і мяркуюць першых гасцей прыняць ужо 1 чэрвеня. Ініцыятарам праекта стаў раённы інфацэнтр па ўстойлівым развіцці і экатурызме.
Ілона Іванова
Звязда
19 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/831/5242
Текущая дата: 16.11.2024