Прынятыя ўрадам і Нацбанкам Беларусі абмежаваньні на валютным рынку перашкаджаюць пранікненьню на беларускі рынак расейскіх тавараў, заявіў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" дарадца па эканамічных пытаньнях амбасады РФ у Беларусі Андрэй Кузьняцоў.
"Гэта рашэньне, вядома, будзе напружваць гандлёвыя адносіны Беларусі з Расеяй, будзе перашкаджаць пранікненьню расейскіх тавараў на беларускі рынак", – сказаў ён.
Паводле дыплямата, Міністэрства эканамічнага разьвіцьця РФ "гэтым пытаньнем займаецца". "Усе пытаньні спачатку будуць зададзены на экспэртным узроўні, потым – на больш высокім узроўні", – адзначыў дарадца.
Ён лічыць, што "дадзенае рашэньне ня будзе нічым, акрамя як раздражняльнікам для ўсіх краін, зь якімі гандлюе Беларусь, ня толькі для Расеі".
Адзін з удзельнікаў Мытнага саюзу, не параіўшыся з партнэрамі, зрабіў крокі, якія закранаюць іх інтарэсы
А. Кузьняцоў падкрэсьліў, што ўведзеныя беларускім бокам абмежаваньні на валютным рынку "могуць паўплываць на адносіны ў рамках Мытнага саюзу". "Цяпер ідзе працэс урастаньня ў Мытны саюз, і на гэтым шляху могуць узьнікаць шурпатасьці. На жаль, адзін з удзельнікаў Мытнага саюзу, не параіўшыся з партнэрамі, зрабіў крокі, якія закранаюць іх інтарэсы", – мяркуе ён.
На яго думку, для беларускага боку "самым разумным было б выключыць тавары з краін Мытнага саюзу з пераліку тавараў, у дачыненьні да якіх ўведзенае абмежаваньне на куплю валюты для іх імпарту".
Ён таксама лічыць, што дадзенае пытаньне можа быць разгледжанае на ўзроўні Камісіі Мытнага саюзу. "Ёсьць Камісія Мытнага саюзу, якая вырашае гэтыя пытаньні. Гэты мэханізм яшчэ не выкарыстоўваўся, можа быць, у рамках гэтай арганізацыі сытуацыю атрымаецца паправіць", – выказаў меркаваньне А. Кузьняцоў.
Ён мяркуе, што дадзеная сытуацыя "пакуль ня стала палітычнай праблемай".
У адпаведнасьці з пастановай урада і Нацбанка Беларусі, да 1 сакавіка 2012 года ўведзеныя абмежаваньні на куплю валюты пры імпарце на суму больш за 50 тыс. эўра ў эквіваленце. Аплата гэтых тавараў магчымая выключна за кошт валютнай выручкі і іншых крыніц (ўклады ў статутны фонд, замежнай дапамогі, працэнтаў па валютных укладах).
Гэтае рашэньне блякавала дзейнасьць многіх прыватных кампаній, напрыклад, у сфэры IT-тавараў і тэхналёгій.
Радыё Свабода
09 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/835/4954
Текущая дата: 16.11.2024