Вайна валют, якая працягваецца ў свеце, прынамсі, з 2010 года, можа прывесці да глабальнай гандлёвай вайны. Пра гэта ў інтэрв`ю Thе Fіnаnсіаl Tіmеs заявіў міністр фінансаў Бразіліі Гуіда Мантэга.
Бразілія з`яўляецца адной з краін, найбольш пацярпелых ад умацавання мясцовай валюты. Рэал за апошнія восем гадоў умацаваўся ў дачыненні да долара больш чым у два разы, а ў 2010 годзе ўмацаванне склала 4,6 адсотка.
Характэрна, што менавіта Мантэга ўвёў у шырокі ўжытак тэрмін "вайна валют" — гэта здарылася ў верасні 2010 года. Паводле слоў міністра фінансаў Бразіліі, вайна заключаецца ў тым, што многія краіны свету прыніжаюць кошт сваёй валюты, каб павялічыць гандлёвыя прафіцыты. Новы каментар Мантэгі з`явіўся пасля таго, як на пачатку 2011 года значна ўмацаваліся аўстралійскі долар і швейцарскі франк. Акрамя таго, у Бразіліі, Чылі і Перу ўлады ў 2011 годзе ўжо ўмешваліся ў ход спраў на мясцовых рынках, каб перашкодзіць умацаванню мясцовых валют.
Звязда
11 студзеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/853/3805
Текущая дата: 16.11.2024