Белорусский портал в Казахстане

За кантрабанду коштам 250 тысяч рублёў вадзіцель грузавіка з Польшчы можа пазбавіцца паўпрычэпа, які ў 280 разоў даражэйшы



10 студзеня смаргонскія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні ў пункце пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы пры афармленні на выезд з Беларусі аўтамабіля Mercedes з паўпрычэпам знайшлі кантрабанду.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, вадзіцель, грамадзянін Польшчы, у палетніцы паўпрычэпа схаваў 25 літраў вадкасці з утрыманнем спірту (як мяркуецца, каньяк).

Кошт кантрабанднага тавару склаў усяго 250 тысяч рублёў, а паўпрычэп, затрыманы да рашэння суда, ацэнены ў 70 мільёнаў рублёў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/859/3787
Текущая дата: 25.12.2024