З 1 студзеня 2011 года грамадзяне Беларусі могуць працаўладкоўвацца ў Польшчы без афармлення дазволаў на працу. Адпаведнае распараджэнне падпісала ў сярэдзіне снежня мінулага года міністр працы Польшчы Іяланта Федак.
Аналагічныя меры прыняты ў дачыненні да грамадзян Расіі, Украіны, Малдовы і Грузіі, паведамляе з Варшавы РІА Новости.
Згодна з новымі правіламі, для працы ў Польшчы грамадзянам названых краін дастаткова мець толькі дакумент ад работадаўца, які пацвярджае працаўладкаванне.
Работадавец, у прыватнасці, павінен паведаміць пра намер працаўладкаваць замежнага грамадзяніна ва ўпраўленне працы свайго павета і там жа зарэгістраваць заяву аб прыёме замежнага грамадзяніна на працу.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/862/3555
Текущая дата: 25.12.2024