Белорусский портал в Казахстане

А.Лукашэнка і Д.Мядзведзеў больш як паўтары гадзіны размаўлялі сам-насам



Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева адбылася ў Маскве да пачатку пасяджэння вышэйшага органа Мытнага саюза. Кіраўнікі дзяржаў размаўлялі больш як паўтары гадзіны ў фармаце сам-насам. Аб гэтым паведаміў кіраўнік прэс-службы беларускага лідара Павел Лёгкі.

Галоўнай тэмай сустрэчы сталі актуальныя праблемы двухбаковых адносін. Паводле слоў Паўла Лёгкага, яна праходзіла ў спакойнай, канструктыўнай і дружалюбнай атмасферы.

Па ініцыятыве расійскага боку прэса не прысутнічала. Аляксандр Лукашэнка пасля заканчэння сустрэчы, звяртаючыся да журналістаў, жартаўліва заўважыў, што прэса не паспявае за прэзідэнтамі.

9 снежня 2010 Масква
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/863/3186
Текущая дата: 15.11.2024