Белорусский портал в Казахстане

Золатавалютныя рэзервы Беларусі дасягнулі $6 807,9 мільёна



Зафіксаваная на 1 снежня велічыня золатавалютных рэзерваў у нацыянальным вызначэнні дасягнула максімальна гістарычнага значэння для краіны — 6 мільярдаў 807 мільёнаў 900 тысяч долараў ЗША, паведаміў намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Міхаіл Журавовіч.

У мінулым месяцы гэтыя рэзервы папоўніліся сродкамі ў кітайскіх юанях, якія былі атрыманыя ў рамках рэалізацыі Пагаднення аб правядзенні валютнай здзелкі СВОП паміж Нацбанкам Беларусі і Народным банкам Кітая. Міжнародныя рэзервовыя актывы нашай краіны ў вызначэнні спецыяльнага стандарту распаўсюджвання звестак МВФ за адзінаццаць месяцаў павялічыліся на 72,8 мільёна долараў і на 1 снежня дасягнулі ў эквіваленце 5 мільярдаў 725 мільёнаў 300 тысяч долараў.

Нацбанк разам з урадам маюць намер і далей працягваць планамерную работу па нарошчванні золатавалютных рэзерваў Беларусі. Сёлета іх аб`ём павінен павялічыцца не менш як на 0,5 мільярда долараў, а налета — не менш як на 1,2 мільярда.

Ігар Грышын
Звязда
2 лістапада 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/867/3041
Текущая дата: 15.11.2024