Перамовы прэм`ер-міністраў Беларусі і Расіі Сяргея Сідорскага і Уладзіміра Пуціна ў падмаскоўным Нова-Агарове завяршыліся. Кансультацыі будуць працягвацца на ўзроўні экспертаў, паведаміў журналістам 8 снежня прэс-сакратар кіраўніка расійскага ўрада Дзмітрый Пяскоў па выніках сустрэчы прэм`ераў.
Як паведамляе РІА Новости, планавалася, што пасля перамоў Пуцін і Сідорскі выйдуць да прэсы, аднак, як заявіў Пяскоў, ніякіх заяваў не будзе.
Паводле слоў прэс-сакратара, бакам пакуль не ўдалося дамовіцца па ўсіх спрэчных пытаннях. "Паколькі перамовы будуць працягвацца, адпаведна не па ўсіх параметрах удалося дамовіцца. Пакуль застаюцца пытанні, якія патрабуюць працягу перамоў", — сказаў Пяскоў, не канкрэтызуючы.
Як паведамлялася раней, у пачатку сустрэчы Уладзімір Пуцін заявіў, што падчас сённяшніх перамоў разлічвае вырашыць усе астатнія пытанні па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).
"Сустракаемся, як і дамаўляліся, у сувязі з фактычным заканчэннем сумеснай працы над вялікім пакетам дакументаў, які павінен быць пакладзены ў аснову Адзінай эканамічнай прасторы трох краін — Расіі, Беларусі і Казахстана", — сказаў Пуцін.
"Але, як мы і дамаўляліся, — працягнуў ён, — ёсць пэўныя пытанні, вельмі адчувальныя для эканомікі Расіі і для эканомікі Беларусі, якія мы павінны ўрэгуляваць у двухбаковым фармаце для таго, каб увесь пакет па Адзінай эканамічнай прасторы быў запушчаны ў рэальнае жыццё".
У сваю чаргу Сяргей Сідорскі зазначыў: беларускі бок разлічвае да канца гэтага года вырашыць усе пытанні, звязаныя з пастаўкамі вуглевадароднай сыравіны.
"Ёсць шэраг пытанняў, што тычацца паставак вуглевадароднай сыравіны, я хацеў бы, каб мы іх абгаварылі і з пачатку года нашы эканомікі працавалі эфектыўна", — заявіў Сідорскі.
Беларускі прэм`ер паведаміў, што дакументы па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы з боку Беларусі "знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці". "Але ёсць шэраг пытанняў, якія неабходна абмеркаваць", — падкрэсліў ён.
Першы віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка дадаў, што беларуская дэлегацыя вядзе перамовы ў Маскве з 30 лістапада. "Мы па многіх пытаннях прасунуліся", — паведаміў Сямашка.
Асноўная супярэчнасць у расійска-беларускіх перамовах па АЭП — пытанне экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Расія ў межах фарміравання АЭП гатова адмовіцца ад экспартных пошлін на нафту, калі Беларусь пагодзіцца пералічваць у расійскі бюджэт вывазныя пошліны на нафтапрадукты ў поўным аб`ёме. Мінск такі варыянт не задавальняе.
У Маскве таксама заяўляюць, што ў выпадку ратыфікацыі да канца 2010 года пакета дакументаў па АЭП усімі трыма краінамі Мытнага саюза — Расіяй, Беларуссю і Казахстанам — пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь могуць стаць бяспошліннымі ў поўным аб`ёме ўжо з 1 студзеня.
9 снежня ў Маскве плануецца пасяджэнне вышэйшага органа Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Рассіі.
БелаПАН
Мінск, 8 снежня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/869/3183
Текущая дата: 26.12.2024