Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расея створаць свой шэнген



Беларусь і Расея плянуюць увесьці адзіную ўязную візу Саюзнай дзяржавы.

Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Ігар Рачкоўскі.

"На аб`яднанай калегіі пагранслужбаў мы дамовіліся, што падрыхтуем сумесны дакумэнт аб стварэньні адзінай візы Саюзнай дзяржавы і прадставім яго на разгляд прэзыдэнтам", — цытуе Рачкоўскага РИА "Новости".

Тэрмінаў падрыхтоўкі дакумэнта Рачкоўскі не ўдакладніў.

25 лістапада 2010
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/870/2890
Текущая дата: 15.11.2024