Белорусский портал в Казахстане

Саміт у Астане дасць магчымасць паскорыць працэс афармлення АБСЕ ў якасці паўнацэннай міжнароднай арганізацыі - МЗС Беларусі



Беларусь разлічвае, што саміт Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, які 1-2 снежня пройдзе ў Астане, паскорыць працэс афармлення АБСЕ ў якасці паўнацэннай міжнароднай арганізацыі з уласным статутам. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Галоўным пытаннем парадку дня будзе абмен думкамі і прыняцце агульнапалітычнай дэкларацыі, у якой будзе змяшчацца аналіз бягучай сітуацыі ў рэгіёне АБСЕ, вызначаны задачы для работы Арганізацыі на будучыню.

Андрэй Савіных адзначыў, што сустрэчы АБСЕ ў фармаце саміту не праводзіліся больш як 10 гадоў.

У працэсе падрыхтоўкі да гэтага мерапрыемства беларускі бок адзначаў неабходнасць адаптацыі АБСЕ да новых геапалітычных рэалій, абнаўлення яе праграмнага інструментарыя, перш за ўсё ў сферы еўрапейскай бяспекі.

Асаблівую ўвагу беларускі бок удзяляе развіццю дзейнасці АБСЕ ў галіне эканамічнага развіцця і аховы навакольнага асяроддзя, уключаючы такія актуальныя пытанні, як энергабяспека краін і рэгіёну ў цэлым, забеспячэнне сучаснага ўзроўню энергаэфектыўнасці нацыянальных эканомік і бяспечнай работы крытычнай энергетычнай інфраструктуры.

25 лістапада 2010 Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/870/2918
Текущая дата: 15.11.2024