Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан пачала 30 листапада паездку па краінах Цэнтральнай Азіі. Клінтан прыбыла ў сталіцу Казахстану Астану, дзе возьме ўдзел у саміце АБСЭ. Заплянаваныя таксама перамовы дзяржсакратара ЗША з прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым.
Затым Гілары Клінтан наведае Кіргізстан, дзе знаходзіцца вайсковая база ЗША, якая выкарыстоўваецца для паставак міжнародным сілам у Аўганістане. Наступнымі пунктамі паездкі дзяржсакратара стануць Узбэкістан і Бахрэйн.
Радыё Свабода
30.11.2010
Радыё Свабода
30.11.2010
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/873/2999
Текущая дата: 27.12.2024