Налета ў Беларусі запланавана пабудаваць 7,5 млн кв. м жылля. Пра гэта ўчора паведаміў на брыфінгу начальнік упраўлення будаўніцтва і жыллёвай гаспадаркі Мінэканомікі Аляксандр Сачыўка.
Сёлета за 10 месяцаў уведзена ў эксплуатацыю 5 млн 242,7 тысячы кв. метраў жылля, што складае 75,3 працэнта ад гадавога задання. Гэта на 10,8 працэнта, ці на 514 тысяч квадратных метраў жылля больш, чым летась. Актыўней за ўсё жыллё будуецца ў Мінскай (1 млн 80,3 тыс. кв. м — 81,2 працэнта ад задання на год) і Брэсцкай (898,8 тыс. кв. м — 81,7 працэнта) абласцях.
Начальнік упраўлення падкрэсліў, што прыярытэтным кірункам дзяржаўнай жыллёвай палітыкі застаецца ўзвядзенне жылля для грамадзян з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў. Усяго сёлета пабудавана для чаргавікоў 3 млн 404,8 тысячы квадратных метраў жылля, з якіх у шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 2,5 млн кв. м. Доля жылля, пабудаванага з выкарыстаннем механізмаў дзяржаўнай падтрымкі, складае 2 млн 283,6 тысячы кв. м. Удзельная вага пабудаванага для чаргавікоў жылля складае 88,5 працэнта ад агульнага аб`ёму ўзведзенага жылля ў такіх дамах.
Па стане на 1 кастрычніка, сярэдні кошт квадратнага метра агульнай плошчы кватэр у шматкватэрных дамах, што пабудаваныя для грамадзян з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, складае ў межах 1,5—2 млн рублёў, або каля 500—650 долараў.
Для шматдзетных сем`яў сёлета за 10 месяцаў уведзена ў эксплуатацыю 292,8 тысячы квадратных метраў жылля, ці 3506 кватэр, пры гадавым заданні 3510 кватэр. У сельскай мясцовасці і малых гарадах сёлета ўведзена ў эксплуатацыю 2 млн 135 тыс. кв. м, — 120,7 працэнта гадавога задання.
З пачатку года ў краіне пабудавана 39,3 тысячы кв. м жылля, або 728 кватэр па лініі адсялення грамадзян са старых і аварыйных дамоў. Сёлета гадавое заданне ўжо перавыканана. За 10 месяцаў пабудавана 43,9 тысячы кв. м жылля сацыяльнага карыстання, што дазволіла 765 такім сем`ям палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. ААБ "Беларусбанк" па лініі крэдытавання насельніцтва на будаўніцтва жылля за 10 месяцаў накіраваў 4,5 трл рублёў.
Аляксандр Сачыўка адзначыў, што сёлета неабходна пабудаваць 6 млн 960 тысяч квадратных метраў жылля, што на 1 млн 110 тысяч "квадратаў" больш, чым летась. Атрымліваецца, што за апошнія два месяцы года будаўнікам неабходна будзе здаць у эксплуатацыю больш за 1,7 млн кв. м жылля. Ужо цяпер будтрэстамі арганізавана работа тэхнікі і спецыялістаў на будпляцоўках у дзве і нават тры змены.
Адказваючы на пытанне карэспандэнта "Звязды", Аляксандр Сачыўка паведаміў, што ў 2011 годзе, з улікам усіх макраэканамічных паказчыкаў, запланавана пабудаваць 7,5 млн квадратных метраў жылля, з давядзеннем гадавога задання ў 2014 годзе ў аб`ёме 9,5—10 млн кв. метраў.
Сяргей Куркач
Звязда
13 кастрычніка 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/874/2677
Текущая дата: 15.11.2024