Аляксандар Лукашэнка паляцеў у Казахстан для ўдзелу ў саміце Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ), які пройдзе ў Астане 1-2 сьнежня.
Заплянаваны выступ кіраўніка беларускай дзяржавы на пленарным пасяджэньні саміту, паведамляе БЕЛТА.
Беларусь зьяўляецца ўдзельнікам АБСЭ ад 30 студзеня 1992 году. Пры уступленьні ў АБСЭ Беларусь далучылася да такіх асноватворным дакумэнтаў, як Хэльсынскі заключны акт 1975 году і Парыская хартыя для новай Эўропы 1990 году.
Грузія, Украіна, Азэрбайджан і Малдова маюць намер выкарыстаць саміт АБСЭ для правядзеньня саміту ГУАМ. Ці мае намер А.Лукашэнка адначасна ўзяць удзел у гэтым саміце, у рамках якога будуць абмяркоўвацца магчымасьці пастаўкі касьпійскай нафты ў Эўропу, не паведамляецца.
Раней А.Лукашэнка абмяркоўваў з Азэрбайджанам магчымасьць паставак касьпійскай нафты на беларускія НПЗ, а напярэдадні Беларусь правяла за свой кошт тэст авэрсу нафтаправоду Адэса-Броды.
30.11.2010 15:03
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/874/2997
Текущая дата: 27.12.2024