3 лістапада ў Мінску пачала працу аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ). Эксперты будуць знаходзіцца ў Беларусі да 16 лістапада.
Як паведамілі ў прадстаўніцтве МВФ у Мінску, гэта штогадовая місія, мэты якой заключаюцца ў аглядзе эканамічнай палітыкі за мінулы год і абмеркаванні з уладамі палітыкі на наступны год і сярэднетэрміновую перспектыву.
Бакі абмяркуюць пытанні грашова-крэдытнай, падаткова-бюджэтнай палітыкі і палітыкі валютнага курсу. Апрача таго, будуць разгледжаны пытанні структурных пераўтварэнняў і планы ўлад адносна структурных пераўтварэнняў на найбліжэйшыя тры-пяць гадоў.
Пры гэтым у прадстаўніцтве МВФ зазначаюць, што пытанне аб новай праграме крэдытавання stand-by падчас працы місіі абмяркоўваць не плануецца.
Нагадаем, у 2009—2010 гадах Беларусь атрымала пяць траншаў крэдыту МВФ па праграме stand-by. Агульная сума сродкаў, выдзеленых фондам у межах стабілізацыйнай праграмы, склала прыкладна 3,46 млрд. долараў.
У Нацбанку заяўляюць, што праграма stand-by адыграла "адну з ключавых роляў у стабілізацыі эканомікі Беларусі ў 2009 — пачатку 2010 года, дазволіла падтрымаць стабільнасць на валютным рынку, забяспечыць большую ўстойлівасць фінансавай сістэмы, падтрымаць упэўненасць інвестараў і дамашніх гаспадарак".
З просьбай аб даванні новага крэдыту ў межах праграмы stand-by кіраўніцтва Беларусі да МВФ пакуль не звярталася. Аднак эксперты мяркуюць, што ўлады ўжо ў першым квартале 2011 года могуць аднавіць перамовы з МВФ аб выдзяленні чарговага крэдыту — да гэтага іх прымусіць рост макраэканамічнай нестабільнасці.
"Патрэбнасць у рэалізацыі новай праграмы відавочная", — упэўнены эканаміст Сяргей Чалы. Беларусь, зазначае ён, так і не дасягнула асноўнай мэты першай праграмы з МВФ — макрастабілізацыі.
"Наадварот, безадказнай палітыкай апошняга года мы дасягнулі яшчэ большых дысбалансаў. Замест таго каб пашыраць калідор і выходзіць на свабоднае ўтварэнне курсу рубля, мы зноў вярнуліся да фіксаванага курсу. І калі патэнцыял дэвальвацыі 2009 года назапашваўся з другой паловы 2006 года, то патэнцыял наступнай дэвальвацыі мы назапасілі фактычна за адзін год", — падкрэслівае эксперт.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 лістапада 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/875/2582
Текущая дата: 15.11.2024