Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі ўхваліў праект пагаднення аб адзіных прынцыпах і правілах тэхрэгулявання ў краінах Мытнага саюза



Аляксандр Лукашэнка ўхваліў у якасці асновы для правядзення перамоў праект пагаднення аб адзіных прынцыпах і правілах тэхнічнага рэгулявання ў дзяржавах Мытнага саюза — Рэспубліцы Беларусь, Рэспубліцы Казахстан і Расійскай Федэрацыі. Адпаведны ўказ прэзідэнт падпісаў 4 лістапада, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

На правядзенне перамоў аб праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў.

Пагадненне будзе часова прымяняцца з даты падпісання да яго ўваходжання ў сілу.

БелаПАН
Мінск, 5 лістапада 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/875/2604
Текущая дата: 15.11.2024