Белорусский портал в Казахстане

Нацбанк Беларусі атрымаў 6 млрд юаняў



Гэтыя грошы, што ў эквіваленце складае 900 мільёнаў долараў ЗША, галоўны банк нашай краіны атрымаў у рамках СВОП пагаднення з Народным банкам Кітая.

Як паведаміў карэспандэнту "Звязды" намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі Нацбанка Міхаіл Журавовіч, сродкі атрыманыя і залічаныя на рахунак Нацыянальнага банка ў Народным банку Кітая.

Гэта, адзначаюць банкаўскія спецыялісты, акажа станоўчы ўплыў на аб`ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі ў нацыянальным вызначэнні. Нагадаем, што ў леташнім сакавіку паміж Нацбанкам і Народным банкам Кітая заключана пагадненне аб правядзенні валютнай здзелкі СВОП для садзейнічання двухбаковаму гандлю і інвестыцыям у мэтах эканамічнага развіцця дзвюх краін. Памер сумы СВОПа, прадугледжаны гэтым пагадненнем, быў вызначаны ў 20 мільярдаў юаняў.

Ігар Грышын
Звязда
26 лістапада 2010 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/875/2916
Текущая дата: 27.12.2024