Беларусь настойвае на уступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) краін, якія ўваходзяць у Мытны саюз (Беларусі, Казахстана і Расіі), адзінай мытнай тэрыторыяй. Пра гэта 29 кастрычніка заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка.
"У нас ёсць адзін сур`ёзны дакумент - рашэнне кіраўнікоў урадаў аб тым, што мы ўступаем у СГА адзінай мытнай тэрыторыяй", - цытуе намесніка кіраўніка МЗС Беларусі РИА "Новости".
Так, у чэрвені 2009 года кіраўнікі ўрадаў Беларусі, Казахстана і Расіі апавясцілі кіраўніцтва СГА аб уступленні ў арганізацыю ў якасці адзінай мытнай тэрыторыі. Пасля гэтага з прадстаўнікамі СГА былі праведзены кансультацыі, па выніках якіх было прынята рашэнне адмовіцца ад падобнай ідэі і ўступаць паасобку, але ўзгадняць параметры ўступлення ў арганізацыю.
Па словах экспертаў, гэта звязана з рознай ступенню гатоўнасці краін Мытнага саюза да ўступлення ў СГА. У кастрычніку 2009 года было абвешчана, што Беларусь, Казахстан і Расія адновяць перамовы аб далучэнні да СГА паасобку, але на ўзгодненых пазіцыях.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/876/2516
Текущая дата: 15.11.2024