Белорусский портал в Казахстане

Беларусь настойвае на аднамомантным з РФ выхадзе на роўнадаходныя цэны на газ



Беларусь настойвае на аднамомантным з РФ выхадзе на роўнадаходныя цэны на расійскі газ. Пра гэта заявіў 14 кастрычніка журналістам намеснік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў.

"Калі Расія плануе выхад на роўнадаходнасць паставак газу ўнутры краіны і на экспарт да 2014 года, то і мы павінны падысці да такіх цэн у гэты ж час, таму што нашы вытворцы павінны быць у роўных умовах", — сказаў Філонаў.

Ён нагадаў, што кошт паставак газу ў Беларусь згодна з кантрактам, падпісаным паміж кампаніямі "Газпром" і "Белтрансгаз", вызначаецца па формуле ў залежнасці ад цэн на нафту. "Таму цана плаваючая", — заявіў намеснік міністра.

Паводле слоў Філонава, ён пакуль не гатовы назваць кошт газу для Беларусі на 2011 год. Пытанні аб цане на газ і аб змяненні паніжальнага каэфіцыента для Беларусі "будуць разглядацца ў кантэксце дакументаў, якія рыхтуюцца для пасяджэння Саюзнага Саўміна 15 кастрычніка ў Маскве", дадаў намеснік міністра.

Цяперашні кантракт Беларусі з "Газпромам" заканчваецца ў 2010 годзе. Згодна з дакументам, з 2011 года Беларусь павінна плаціць за газ па еўрапейскай цане за вылікам розніцы ў расходах на транспарціроўку і 30% пошліны. Для плаўнага пераходу на 2008—2010 гады былі прадугледжаны скідкі да формулы цаны: 33% — у 2008-м, 20% — у 2009-м і 10% — сёлета.

Перайсці на рыначныя цэны пры аплаце газу Масква і Мінск збіраліся разам з 2011 года. Але ў сувязі з крызісам расійскае кіраўніцтва перанесла для сваіх прадпрыемстваў гэты тэрмін на 2014 год.

14 кастрычніка 2010 Мінск
Таццяна Каравянкова, БелаПАН


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/880/2306
Текущая дата: 15.11.2024