Белорусский портал в Казахстане

Скотланд-Ярд затрымаў хакераў зь Беларусі ды іншых постсавецкіх краін



У Вялікай Брытаніі па падазрэньні ў выкраданьні мільёнаў фунтаў з банкаўскіх рахункаў, затрыманыя хакеры зь Беларусі, Эстоніі, Украіны, Латвіі, Грузіі - усяго 20 чалавек, якія стала пражываюць у Аб’яднаным каралеўстве.

Сярод фінансавых інстытутаў, якія сталі мішэньню хакераў, HSBC, Royal Bank of Scotland, Barclays і Lloyds TSB, перадае BBC.

Пакуль удалося выявіць факт выкраданьня 6 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (каля 9 мільёнаў даляраў). Як лічаць прадстаўнікі Скотланд-Ярду, агульная сума выкрадзенага можа быць істотна большай.

Паводле сьледзтва, банда займалася махлярствам у Вялікай Брытаніі ад 13 кастрычніка 2009 па 28 верасьня 2010 году.

Каб заразіць тысячы кампутараў у Вялікай Брытаніі, злачынцы выкарыстоўвалі вірус ZeuS. Гэтая праграма выкрадала паролі, неабходныя для атрыманьня доступу да асабістых банкаўскіх рахункаў праз інтэрнэт. Завалодаўшы гэтымі зьвесткамі, ашуканцы пачалі здымаць грошы з рахункаў.

30 верасьня 2010
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/888/2106
Текущая дата: 28.12.2024