Белорусский портал в Казахстане

Прэм`ер-міністр Літвы мяркуе, што Беларусь адмовіцца ад АЭС



Супрацоўніцтва Літвы і Беларусі ў галіне атамнай энергетыкі магло б пераканаць нашу краіну адмовіцца ад планаў на будаўніцтва новай атамнай электрастанцыі на Астравеччыне. Так мяркуе прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс.

«Я думаю, што мы маглі б пераканаць іх у тым, што будаваць атамную электрастанцыю ля мяжы з Літвой неразумна. Але гэта пытанне далёкай будучыні», — сказаў Кубілюс.

«Калі мы рашуча будзем ажыццяўляць нашы планы і не будзем вагацца, будзем раіцца з суседзямі, паслядоўна ісці наперад са сваімі планамі, можа быць, тады нейкія планы суседзяў зменяцца. Але для гэтага трэба не дапускаць неразумення нашых планаў», — дадаў ён.

Беларусь плануе пабудаваць АЭС на Астравецкай пляцоўцы ў 50 км ад Вільні. Яе хочуць запусціць у 2016 годзе.

Наша Ніва паводле delfi.lt |
9 лiпеня 2010




Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/889/1342
Текущая дата: 25.11.2024