Белорусский портал в Казахстане

Армянскі алігарх можа пацярпець з-за гасціннасці да Лукашэнкі



Гасціннасць армянскага алігарха Гагіка Царукяна выклікала незадаволенасць Крамля. Пра гэта паведамляе сайт "Аrmenia Today". Нагодай стала шчодрая гасціннасць, якую Царукян выказаў Аляксандру Лукашэнку падчас саміту АДКБ у Ерэване сёлета ў жніўні.

Паведамляецца, што расійскі куратар Царукяна даў зразумець, што калі падобнае паўторыцца, наступствы могуць быць самымі сумнымі. Такое "папярэджанне" выклікала паніку ў палітычным асяроддзі Царукяна, якое спадзявалася на падтрымку Крамля падчас блізкіх парламенцкіх выбарах.

Нагадаем, што ў Ерэване Лукашэнку падарылі для яго сына Колі бочку каньяку аб`ёмам у 400 л.

Еўрарадыё
14 верасня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/889/1944
Текущая дата: 28.12.2024