Газавая вайна працягваецца. 21 чэрвеня "Газпром" пачаў скарачаць пастаўкі газу ў Беларусь. На наступны дзень Аляксандар Лукашэнка загадаў спыніць транзыт расейскага газу ў Эўропу. 23-га Беларусь заплаціла "Газпрому"187 мільёнаў даляраў. А 24-га – "Газпром" пагасіў доўг за транзыт - 228 млн. даляраў. Аднак Беларусь патрабуе 260 млн.
18.30 Спрэчнай засталася толькі стаўка за транзыт газу
«Белтрансгаз» разьлічвае ў максымальна кароткі тэрмін завяршыць перамовы з «Газпромам» аб стаўках транзыту газу праз тэрыторыю рэспублікі.
Пра гэта заявіў кіраўнік «Белтрансгазу» Уладзімер Маёраў.
Менск настойвае на стаўцы аплаты за транзыт газу ў памеры $ 1,88 за транспарціроўку 1000 кубамэтраў на 100 км. " Газпром " — на стаўцы $ 1,45, якая дзейнічала ў 2007 годзе.
У. Маёраў паведаміў, што ў чацьвер «Газпром» выканаў патрабаваньне беларускага боку і «ў 13.00 прадставіў дакумэнты, якія пацьвярджаюць аплату 228 мільёнаў даляраў за транзыт газу».
«Я афіцыйна заяўляю, што дадатковых дзеяньняў, акрамя патрабаваньня аплаты за транзыт намі не рабілася. Сам факт пералічэньня гэтай сумы, якая перавышае аплачаныя намі $ 187.000.000 за пастаўкі газу пацьвярджае штучнасьць гэтага супрацьстаяньня», — цытуе Маёрава «Інтэрфакс».
Гендырэктар «Белтрансгазу» падкрэсьліў, што пытаньне недаплачанай, на думку беларускага боку, сумы кампанія спадзяецца вырашыць падчас перамоваў з расейскімі калегамі.
16.35 Акцыі «Газпрома» падаюць
Кожны дзень «газавай вайны» зь Беларусьсю зьніжае кошт расейскага манапаліста ў сярэднім на $ 1 мільярд, адзначаюць біржавыя аналітыкі.
Па стане на 13.00 24 чэрвеня курс акцый «Газпрома» на маскоўскай біржы ММВБ зьнізіўся на 1,246%. У сераду 23 чэрвеня кампанія была лідэрам падзеньня на біржы, страціўшы ў кошце 0,78%. 22 чэрвеня газпромаўскія каціроўкі зьнізіліся адразу на 2,112%.
Такім чынам, абвастрэньне супрацьстаяньня ў расейска-беларускім газавым канфлікце адразу ж адбіваецца на рынкавым кошце газавага гіганта. Мэтады, якімі «Газпром» спаганяў з «Белтрансгаза» запазычанасьць у памеры $ 187 млн., зьнізілі капіталізацыю кампаніі на $ 4,5 млрд, піша БелТА.
16.13 Кішынэў падтрымаў Менск у газавым канфлікце
15.20 Газавай атакі на шараговых спажыўцоў ня будзе
Дырэктар Дэпартамэнта цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Ігар Фамін у інтэрвію "Эўрарадыё" запэўніў: газ для насельніцтва пакуль даражэць не будзе. Па яго словах, існуе верагоднасьць падаражаньня расейскага газу, аднак кошт яго для беларусаў не падвысіцца: "Кошт на газ для грамадзян -- а гэта жыльлёва-камунальная паслуга -- вызначаецца ўрадам пасьля ўзгадненьня з прэзыдэнтам. І такое пытаньне -- падвышэньня цэнаў на газ для насельніцтва – пакуль не разглядалася".
Такім чынам, газ для насельніцтва пакуль што будзе пастаўляцца па ранейшых коштах. Аднак як доўга цяперашнія цэны ўлады здолеюць захаваць – у ведамстве прагназаваць не бяруцца.
15.13 Афіцыйны Менск пацьвердзіў, што Беларусь атрымала ад "Газпраму" 228 мільёнаў даляраў за транзыт газу.
"Мы афіцыйна пацьвярджаем: плацёж атрыманы, грошы пералічаныя, дакументы пра гэта мы маем", - паведаміла Інтэрфаксу прэсавая сакратарка Мінэнерга Людміла Зяньковіч.
15.00 Брусэль пацвярджае, што пампаваньне газу зь Беларусі ў Літву расьце
"Раніцай мы атрымалі інфармацыю ад Літвы, што ўзровень паставак у гэтую краіну пачаў расьці, але пакуль мы нz можам сказаць, што ён у норме", - патлумачыла прадстаўніца Эўрапейскай камісіі Марлена Хольцнэр.
Эўрапейская камісія пакуль устрымліваецца ад афіцыйных камэнтароў наконт аднаўленьня паставак газу праз Беларусь, таму што пакуль не атрымлівала пісьмовых пацьверджаньняў ад урадаў Расеі і Беларусі.
"Мы спадзяемся, што патокі газу цяпер адновяцца, і на спажыўцах у ЭЗ не паўплываюць спрэчкі і рознагалосьсі аб аплаце за транзыт ", - падкрэсьліла прадстаўнік Эўракамісіі Хольцнер.
Праз Беларусь транзытам праходзіць 6,25% ад агульных аб`ёмаў газу, які спажывае Эўразьвяз.
14.30 Лукашэнка: для канфлікту не было падставаў
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка заяўляе, што не было падставаў для пераводу Расеяй тэмы ўзаемаразьлікаў у газавай сфэры ў канфліктную плоскасьць.
"Абсалютна не было прычыны для канфлікту", - заявіў Лукашэнка ў інтэрвію тэлеканалу "Euronews".
"Гэта спрэчка абсалютна беспадстаўная з пазіцыі Расеі", - дадаў Лукашэнка.
14.04 Уладзімер Сямашка лічыць, што аплатай доўгу па газе "Газпром" прызнаў ўсю "гэтую цяганіну на працягу некалькіх сутак незаконнай"
13.55 Пастаўкі газу ў Літву цалкам адноўленыя
Пра гэта БелаПАН паведаміла прэсавая сакратарка літоўскага прадпрыемства па транспартыроўцы і пастаўках газу Lietuvos dujos Сігіта Пятрыканіце-Юркунэне.
23 чэрвеня падача газу ў Літву была скарочаная больш чым на 40%.
Яна адзначыла, што пастаўкі газу цалкам адноўлены таксама і ў Калінінградзкую вобласьць Расеі. Пра аднаўленьні нармальнага рэжыму транзыту газу праінфармаванае кіраўніцтва Літвы і Эўразьвязу.
12.30 Беларусі трэба 8-10 гадзінаў, каб аднавіць пампаваньне газу ў Эўропу
Беларусь у цяперашні час аднаўляе газатранспартную сыстэму перапампоўваньня газу да тэхнічных магутнасьцяў, якія былі да абмежаваньня паставак расейскага газу ў краіну", - паведаміў Уладзімер Сямашка.
"Патрэбна 8-10 гадзінаў, каб усе зьнешнія спажыўцы газу пачалі атрымліваць газ у поўным аб`ёме", дадаў ён.
Сямашка пры гэтым паведаміў, што Польшча і Нямеччына атрымлівалі расейскі газ у поўным аб`ёме.
12.00 "Газпром" накіраваў у Менск дакумэнты у справе павышэння стаўкі транзыту
"Мы накіравалі ў Беларусь пакет дакумэнтаў, якія неабходна падпісаць для таго, каб легалізаваць іх прэтэнзіі на больш высокія стаўкі па транзыту ", - сказаў афіцыйны прадстаўнік кампаніі Сяргей Купрыянаў.
Купрыянаў нагадаў: "На дадзены момант у нас ёсьць кантракт, у якім прапісана стаўка 1,45 даляры. Дапаўненьняў да кантракту, якія б усталёўвалі іншую стаўку, няма".
"Калі падпішуць дадатак – то "Газпром" гатовы плаціць па больш высокай стаўцы ", - запэўніў Купрыянаў.
Беларускі бок патрабуе ад "Газпрома" даплаціць за транзыт зыходзячы з памеру стаўкі ў 1,88 даляры за тысячу кубамэтраў за 100 кілямэтраў.
11:50 “Эўропа ня мусіць дрыжаць ад нечых унутраных разборак”
Франка Фратыні
Пра гэта заявіў у Рыме міністар замежных спраў Італіі Франка Фратыні, камэнтуючы газавы канфлікт паміж Масквой і Менскам. Ён згадаў, што летась падобны канфлікт назіраўся паміж Масквой і Кіевам.
Міністар Фратыні заклікаў Эўразьвяз да інвэстыцыяў у распрацоўку альтэрнатыўных крыніцаў энэргіі ды ядзернай энэргетыкі, падае агенцтва AGI.
11.42 Дэпутатка Бундэстагу назвала адказнага за неплатаздольнасьць Беларусі
Каардынатар па пытаньнях усходняй палітыкі фракцыі зялёных у нямецкім бундэстагу Марылюіза Бэк заявіла, што спыненьнем газавых паставак у ЭЗ "Масква і Менск паставілі ўласныя інтарэсы вышэй за абавязаньні перад ЭЗ". Адказнасьць за сытуацыю яна ўсклала на абодва бакі, аднак пры гэтым назвала непасрэднага адказнага за неплатаздольнасьць Беларусі.
11.37 Беларусь не атрымала пацьверджаньня аплаты за транзыт газу
Беларусь пакуль ня мае афіцыйнага пацьверджаньня пра тое, што "Газпром" аплаціў транзыт газу ў суме 228 млн. даляраў.
"У апошнія хвіліны мы атрымалі паведамленьне пра тое, што "Газпром" аплаціў запазычанасьць за транзыт газу ў суме 228 млн даляраў. Гэта 87% ад агульнай сумы доўгу", - заявіў на пасяджэньні апэратыўнага штабу Мінэнэрга ў Менску генэральны дырэктар "Белтрансгазу" Ўладзімер Маёраў.
Маёраў таксама паведаміў, што нягледзячы на тое, што Беларусь аплаціла запазычанасьць за пастаўкі газу і паведаміла пра гэта расейскаму боку "на працягу 14-15 гадзінаў не прадпрымаліся захады, каб зьняць абмежаваньні".
Уладзімер Сямашка, які ачольвае працу штаба, заявіў, што Беларусь выступіць з афіцыйнай заявай пра тое, што расейскі бок не выконвае тэрміны ўнясеньня плацяжу за транзыт. Гэта заява будзе накіравана, у тым ліку, еўрапейскім партнёрам.
11.35 "Газпром" згубіў на канфлікце 4,5 мільярды даляраў
За перыяд вострай фазы газавага канфлікту паміж "Газпромам" і Беларусьсю рынкавы кошт расейскага манапаліста зьнізіўся больш чым на 4,5 мільярдаў даляраў, паведаміў Інтэрфаксу аналітык даследчай групы "BusinessForecast" Аляксандр Муха.
Зьніжэньне капіталізацыі "Газпрому" адбылося зь вечара панядзелка да раніцы чацьвярга.
"Нельга сьцьвярджаць, што зьніжэньне рынкавага кошту акцыяў "Газпрома" абумоўлена толькі газавым канфліктам зь Беларусьсю. Аднак, відавочна, што немалая роля ў гэтым зьніжэньні прыпадае менавіта на канфліктную сытуацыю вакол паставак газу ў Беларусь і яго транзыт праз тэрыторыю рэспублікі ", - лічыць Аляксандар Муха.
11.25 МЗС Беларусі шкадуе пра маштаб газавай спрэчкі
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных пракамэнтаваў сытуацыю, якая склалася вакол паставак расейскага газу ў Беларусь.
Ён, у прыватнасьці, сказаў: "Мы шкадуем, што гэтыя патаньні набылі такі маштаб і вастрыню. Мы разьлічваем, што бліжэйшым часам суб`екты гаспадараньня здолеюць выйсьці на вырашэньне па ўсіх пытаньнях, якія будуць адэкватнымі і будуць адпавядаць высокаму ўзроўню палітычных і сяброўскіх кантактаў, якія існуюць паміж нашымі краінамі і нашымі народамі. Зараз неабходна прадэманстраваць здаровы сэнс і здольнасьць канструктыўна дамаўляцца па ўсіх пытаньнях, па якіх маюцца рознагалосьсі".
11.15 Транзыт газу могуць абмежаваць у 13.00
Намесьнік кіраўніка ўраду Беларусі Ўладзімер Сямашка: Беларусі чакае, што Расея даплоціць за транзыт, будзе прапарцыйна абмежаваны транзыт у Эўропу.
10.54 "Газпром": Беларусь хоча падняць стаўку транзыту, але не выконвае ўмоваў яе падвышэньня
Афіцыйны прадстаўнік "Газпрому" Сяргей Купрыянаў растлумачыў, што ў кантракце прадугледжаная базавая стаўка за транзыт у памеры 1,45 даляры за тысячу кубамэтраў на 100 кілямэтраў. Калі стваралася сумеснае прадпрыемства на базе "Белтрансгазу" была прадугледжана магчымасьць павелічэньня памеру стаўкі да 1,74 у 2009 годзе і $ 1,88 у 2010 годзе, паведаміў Купрыянаў.
Аднак вырашэньне гэтага пытаньня было ўвязанае з павелічэньнем аптовай надбаўкі на газ, які рэалізуецца "Белтрансгазам" на мясцовым рынку ў памеры 10,47 даляры на тысячу кубамэтраў у 2009 годзе і 11,08 ў 2010-м. Але гэтая надбаўка не была ўведзена.
"Улічваючы што гэтыя пытаньні зьвязаныя," Газпром "быў гатовы заплаціць па старой стаўцы, але беларускія калегі адмаўляліся прымаць гэты плацёж", - паведаміў Купрыянаў.
Ён падкрэсьліў, што "Газпром" заплаціў "Белтрансгазу" за транзыт у лістападзе-сьнежні і за першыя месяцы 2010 году "у дакладнай адпаведнасьці з кантрактам - па базавай стаўцы 1,45 - усяго 228 мільёнаў даляраў".
10.33 "Газпром" заплаціў "Белтрансгазу" за транзыт 228 мільёнаў даляраў. З разьліку 1,45 даляры за тысячу кубамэтраў за 100 кілямэтраў. Пра гэта паведаміў прадстаўнік кампаніі Сяргей Купрыянаў. Беларусь патрабуе 260 мільёнаў даляраў.
10.35 Сечын: зьявіліся праблемы з электразабесьпячэньнем Калінінградзкай вобласьці
Ігар Сечын
Віцэ-прэм`ер Расеі Ігар Сечын заявіў пра праблемы з падачай электрычнасьці ў Калінінградзкую вобласьць.
"На жаль, адбор газу, які робіць беларускі бок, зьніжае транзыт газу, у тым ліку на Калінінградзкую ЦЭЦ-2, і тут узьнікаюць дадатковыя пагрозы для выпрацоўкі электраэнэргіі ў Калінінградзе", - заявіў Сечын.
У выпадку працягу такіх "некарэктных дзеяньняў" расейскі бок будзе назапашваць нафтапрадукты, каб забясьпечыць бесьперабойную працу ЦЭЦ.
10.30 "Белтрансгаз": на 10.00 "Газпром" не заплаціў за транзыт
Пра гэта Інтэрфаксу паведаміла крыніца ў "Белтрансгазе".
10.00 Мілер: пастаўкі газу ў Еўропу праз Беларусь зьменшыліся на 20%. Прычынай скарачэньня транзыту кіраўнік "Газпрому" назваў "несанкцыянаваны адбор" газу, паведамляе РІА "Новости".
9.50 Кіраўнік "Газпрому" Аляксей Мілер: Беларусь запрасіла плату за транзыт, якая не адпавядае кантракту.
Аляксей Мілер
Кіраўнік ураду Расеі Ўладзімер Пуцін: Расея павінная плаціць Менску за транзыт паводле кантракту. "Зьмены трэба абмяркоўваць на пермовах", - адзначыў ён.
"Мы атрымалі ліст ад першага віцэ-прэм`ера Беларусі, у якім ён высоўвае патрабаваньні па аплаце за транзыт расейскага газу праз тэрыторыю Беларусі на ўмовах, якія не адпавядаюць кантракту. І ў выпадку невыкананьня патрабаваньняў беларускі бок пагражае спыненьнем транзыту праз тэрыторыю ", - паведаміў Мілер на нарадзе з прэм`ер-міністрам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Такім чынам, адзначыў Мілер, з аднаўленьнем паставак "Газпромом" газу для Беларусі "пытаньне цалкам яшчэ не ўрэгуляванае".
"Аплата транзыту павінна адбывацца ў адпаведнасьці з кантрактам, разам з тым неабходна правесьці перамовы з беларускімі партнэрамі, і за сталом перамоваў у нармальнай таварыскай абстаноўцы, у дзелавой абстаноўцы растлумачыць усё пытаньні, якія да гэтага часу зьяўляюцца спрэчнымі, калі наогул там ёсьць нейкі спрэчка ", - заявіў Пуцін.
9.00 Адбылася тэлефонная размова прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева з старшынём праўленьня "Газпрому" Аляксеем Мілерам, паведаміла журналістам прэсавая сакратарка прэзыдэнта Натальля Цімакова.
"Мілер у тэлефоннай размове праінфармаваў прэзыдэнта аб тым, што беларускі бок цалкам аплаціў пастаўкі газу паводле кантракту, і" Газпром "прыняў рашэньне аднавіць пастаўкі газу ў Беларусь у поўным аб`ёме", - сказала Цімакова.
Беларусь 23 чэрвеня пералічыла "Газпрому" 187 мільёнаў даляраў і цалкам пагасіла доўг за пастаўкі газу. Цяпер афіцыйны Менск чакае ад "Газпрому" 260 мільёнаў даляраў за транзыт газу. Калі Расея не заплаціць да 10:00 24 чэрвеня, перапампоўка газу ў Эўропу будзе спыненая, заявіў намесьнік кіраўніка ўраду Ўладзімер Сямашка.
8.50 "Белтрансгаз" разьлічвае, што "Газпром" максымальна апэратыўна аплаціць доўг за транзыт газу, заявіў генэральны дырэктар "Белтрансгазу" Уладзімер Маёраў.
21 чэрвеня "Газпром" пачаў скарачаць пастаўкі газу ў Беларусь.
22 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка загадаў спыніць транзыт расейскага газу праз Беларусь у Эўропу.
"Газпром" тлумачыць свае дзеяньні тым, што афіцыйны Менск не заплаціў доўг амаль у 200 мільёнаў даляраў за пастаўлены сёлета газ.
Лукашэнка заявіў, што транзыт не адновіцца да таго часу, пакуль "Газпром" не заплаціць доўг за транзыт газу.
24 чэрвеня 2010 Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/891/1186
Текущая дата: 25.11.2024