Белорусский портал в Казахстане

Еўракамісія лічыць немагчымым адначасовае ўступленне Украіны ў Мытны саюз і стварэнне зоны свабоднага гандлю з ЕС



Еўракамісія лічыць немагчымым адначасовае ўступленне Украіны ў Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана і стварэнне зоны свабоднага гандлю з Еўрасаюзам, паведамляюць украінскія СМІ.

Еўракамісія лічыць немагчымым адначасовае ўступленне Украіны ў Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана і стварэнне зоны свабоднага гандлю з Еўрасаюзам, паведамляюць украінскія СМІ.

"Стварэнне Мытнага саюза будзе азначаць, што Украіна далучыцца да агульных знешніх тарыфаў з трыма краінамі, гандаль якіх з ЕС слаба лібералізаваны. І, баюся, мы апынемся ў тупіку", — заявіў прадстаўнік Еўракамісіі па знешнепалітычных пытаннях Х`юга Мінгарэлі на пасяджэнні камітэта па пытаннях замежных спраў Еўрапарламента.

Мінгарэлі дапусціў, што краіны, якія хочуць бачыць Украіну членам Мытнага саюза, "цудоўна ведаюць, якімі будуць наступствы".

5 сакавіка падчас візіту украінскага прэзідэнта Віктара Януковіча ў Маскву прэм`ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў Украіне далучыцца да Мытнага саюза.

Раней першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Ірына Акімава заявіла, што Украіна не мае намеру ўступаць у Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі. "Паколькі Мытны саюз прама супярэчыць і будзе вельмі моцна ўскладняць членства Украіны ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі, на сённяшні дзень, дый на заўтрашні, паслязаўтрашні гэтае пытанне стаяць не можа", — падкрэсліла яна.

Мінск, 9 красавіка.  Марына Рахлей,   БелаПАН. 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/895/436
Текущая дата: 15.11.2024