Белорусский портал в Казахстане

Стала вядома, калі беларусам стане даступны базавы сацыяльны тарыф на сотавую сувязь



З 1 красавіка 2025 года беларускія мабільныя аператары прапануюць кліентам тарыфны план з базавым аб’ёмам паслуг сотавай сувязі, перадае tvr.by.

Сацыяльны пакет будзе сфармаваны з гранічным нарматывам рэнтабельнасці. Ён устаноўлены ў памеры 25% з улікам фармавання сабекошту паслуг сотавай сувязі. 

Апроч гэтага, аператары штогод павінны накіроўваць частку чыстага прыбытку на рэалізацыю праектаў для развіцця сетак сотавай сувязі. Пералік праектаў будзе фармаваць Мінсувязі.

Звязда, 29 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-402/9/74998
Текущая дата: 20.11.2024