Белорусский портал в Казахстане

У Літве паменела беларусаў



Паводле дадзеных Літоўскага дэпартамента статыстыкі, у Літве паменела беларусаў. На пачатак 2010 году ў Літве пражывала 35 900 беларусаў (1,1%, у 2009 – 36 100).

Паменела таксама расейцаў, якіх цяпер пражывае 161 700, што на 0,1% менш, чым летась. Зменшылася колькасць і ўкраінцаў, якіх цяпер 19 700 украінцаў, што на 0,6% менш, чым у 2009 годзе, калі іх было каля 20 000.

З іншага боку Дэпартамент статыстыкі Літвы адзначае, што ў Літве стала больш габрэяў (3200, у 2009 – 3000), немцаў (3200, у 2009 – 3100), татараў (2800, у 2009 – 2500), латышоў (2300, у 2009 – 2200), цыган (2400, у 2009 – 2300)


Наша Ніва паводле westki.info
5 жнiўня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-403/11/1540
Текущая дата: 15.11.2024