Белорусский портал в Казахстане

Квасьнеўскі: Беларусь - адна з асноўных праблем НАТО



Адсутнасць дэмакратыі ў Беларусі з`яўляецца адной з галоўных праблем, якія стаяць перад НАТО ў 21 стагоддзі. Такое меркаванне выказаў былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі 7 кастрычніка падчас выступу ў межах Сусветнага форуму ва Уроцлаве (Польшча).

"Афганістан - гэта сур`ёзнае выпрабаванне для будучыні Альянсу, ніхто сёння не ведае, як скончыцца гэты канфлікт. Існуюць таксама рэгіянальныя канфлікты, Абхазія, Асетыя або адсутнасць дэмакратыі ў Беларусі", - распавёў былы польскі прэзідэнт, перадае PAP.

Аляксандр Квасьнеўскі адзначыў пры гэтым, што НАТО з`яўляецца не толькі ваенным альянсам, але і альянсам стандартаў і каштоўнасцяў.

Тэлеграф
8 кастрычніка 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-403/11/2248
Текущая дата: 15.11.2024