У Астане творчыя калектывы Рэспублікі Беларусь і беларускіх этнакультурных аб`яднанняў прынялі ўдзел у маштабным міжнародным фестывалі AlemSaz. Аб гэтым расказалі ў дыпламатычнай місіі Беларусі ў Казахстане.
Фестываль арганізаваны Дзяржаўнай канцэртнай арганізацыяй "Казахканцэрт імя Розы Багланавай" пры падтрымцы пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.
Мерапрыемства прымеркавана да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін Рэспублікі Казахстан з шэрагам краін. Яно дало магчымасць прадэманстраваць культурны і творчы патэнцыял кожнай дзяржавы-ўдзельніцы. Майстар-класы для гасцей правялі народны майстар Рэспублікі Беларусь Раіса Раманеня, дырэктар дзяржаўнай установы культуры "Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Г.Шклярава" Пётр Цалко.
Канцэрт з удзелам беларускіх калектываў прайшоў на сцэне самай вядомай канцэртнай залы ў краіне "Казахстан". У мерапрыемстве прынялі ўдзел заслужаны аматарскі калектыў "Белы Птах" Палаца культуры Мінскага трактарнага завода, артыст вышэйшай катэгорыі Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча Белдзяржфілармоніі Наталля Грэчык, лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча Белдзяржфілармоніі Андрэй Коласаў.
Беларускія этнакультурныя аб`яднанні прадстаўлены харавым калектывам "Вясёлка" Беларускага культурнага цэнтра "Радзіма" (г.Астана), вакальнымі ансамблямі "Крынiцы" і "Надзея" Культурнага цэнтра "Беларусь" (г.Паўладар), дуэтам "Гармонія" Усходне-Казахстанскага беларускага культурнага цэнтра.
У пасольстве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Паўла Уцюпіна з кіраўнікамі і актывістамі беларускіх этнакультурных аб`яднанняў Казахстана. Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўнікі Беларускага культурнага цэнтра "Радзіма" г.Астана, Усходне-Казахстанскага беларускага культурнага цэнтра, Беларускага нацыянальна-культурнага цэнтра Мангістаўскай вобласці, Паўладарскага абласнога этнакультурнага аб`яднання "Беларусь", Этнакультурнага цэнтра "Беларусь" г. Алматы.
Павел Уцюпін выказаў словы ўдзячнасці прадстаўнікам этнакультурных аб`яднанняў за актыўную пазіцыю і ролю ў развіцці беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва ў гуманітарнай і іншых сферах, падтрымку нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларусаў замежжа.
У ходзе дыялогу ўдзельнікі падзяліліся вынікамі дзейнасці ўзначальваемых аб`яднанняў, абмеркавалі далейшыя перспектывы супрацоўніцтва і прапанавалі формы сумеснай работы.
16 лістапада 2022, Мінск
БЕЛТА
16 лістапада 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-403/2/67099
Текущая дата: 15.11.2024