Белорусский портал в Казахстане

Беларуская выстаўка "Завуся я толькі Янка Купала" праходзіць у Аргенціне



Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Буэнас-Айрэсе.

У рамках святкавання 100-годдзя дыпламатычнай службы Беларусі ў знакавай пратакольнай зале Нацыянальнага кангрэса Аргенціны адбыліся арганізаваныя пасольствам дыпламатычны прыём і цырымонія адкрыцця выстаўкі "Завуся я толькі Янка Купала", у якіх прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіраўніцтва Аргенціны, дыпламатычнага корпуса і беларускай дыяспары.

У сваім прывітальным выступленні Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аргенціне Уладзімір Астапенка падкрэсліў значнасць асобы Янкі Купалы ў фарміраванні беларускай ідэнтычнасці і станаўлення нацыянальнай дзяржавы. Ён таксама працытаваў знакамітыя радкі верша песняра "А хто там ідзе".

З прывітальным словам да прысутных звярнулася дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч, якая адзначыла актуальнасць спадчыны беларускага паэта і шырокае міжнароднае прызнанне яго творчага генія.

У час мерапрыемства прадстаўнікі беларускай дыяспары выканалі песні, прадэкламавалі вершы знакамітага песняра.

18 снежня 2018, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-403/3/46072
Текущая дата: 15.11.2024