Аб гэтым міністр замежных спраў Уладзімір Макей паведаміў 2 ліпеня на пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа.
Уладзімір Макей заўважыў, што ў 2020 годзе завяршаецца рэалізацыя дзяржаўнай праграмы "Беларусы ў свеце", таму цяпер пачынаецца распрацоўка новага праграмнага дакумента.
"Досвед практычнай рэалізацыі гэтай праграмы па лініі органаў дзяржкіравання, замежных устаноў паказвае неабходнасць не абмяжоўвацца культурна-гуманітарнай сферай. Мэтазгодна прапрацаваць напаўненне новага праграмнага дакумента такімі напрамкамі, як узаемадзеянне з дыяспарай у сферах адукацыі, турызму, эканамічнае і навуковае супрацоўніцтва, наладжванне сувязей паміж беларускімі дыяспаральнымі моладзевымі арганізацыямі", - сказаў кіраўнік МЗС.
Міністр падкрэсліў, што ад прадстаўнікоў беларускай дыяспары чакаюць рэкамендацый па гэтым пытанні. З улікам усіх прапаноў Міністэрства замежных спраў пачне работу па падрыхтоўцы новай праграмы, якая ахоплівала б увесь комплекс пытанняў узаемадзеяння з беларусамі замежжа.
У той жа час Уладзімір Макей адзначыў, што пашырэнне эканамічных інтарэсаў Беларусі за мяжой ужо з`яўляецца важным напрамкам супрацоўніцтва дзяржавы з беларускай дыяспарай у розных краінах.
Яе прадстаўнікі ў Германіі, Ізраілі, Кыргызстане, Літве, Малдове, Польшчы, Расіі і Чэхіі актыўна працуюць у гэтым напрамку разам з беларускімі кампаніямі.
Праграма знаходжання членаў Кансультатыўнага савета ў Мінску супала з правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў і святкаваннем Дня Незалежнасці. Прадстаўнікі беларускай дыяспары наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, дзе хочуць стварыць экспазіцыю, прысвечаную літаратурнай спадчыне беларускага замежжа.
"Я хачу выказаць удзячнасць прадстаўнікам дыяспары ў Германіі, Латвіі, Літве, Польшчы, Украіне, Францыі, якія далучыліся да гэтай добрай справы. Некаторыя з вас перадалі ўжо ў музей матэрыялы, звязаныя з жыццём і літаратурнай дзейнасцю беларускіх пісьменнікаў. Упэўнены, што вяртанне на радзіму спадчыны яе вядомых сыноў і дачок служыць умацаванню нашай нацыянальнай ідэнтычнасці, і ўдзел дыяспары ў гэтым працэсе вельмі цэнны", - заявіў міністр.
У пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа прынялі ўдзел члены савета з 17 краін, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных устаноў і грамадскіх аб`яднанняў Беларусі.
2 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-403/3/48676
Текущая дата: 15.11.2024